У Гродна даражей за ўсіх даляр сёння купляў “СОМБелБанк”

Сітуацыя з валютай у Гродна 15 верасня заставалася неадназначнай. У адных абменніках можна было набыць даляры,а еўра – не. У другіх абменніках у продажы было да 12 тысячаў еўра,а даляраў толькі 300.

22 верасня – Дзень без аўтамабіля

|

Камітэт прыродных рэсурсаў і  аховы навакольнага асяроддзя Гродзенскага аблвыканкама рыхтуе лісты да гродзенскіх чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў з прапановай у гэты дзень абмежаваць карыстанне прыватнымі машынамі.

Міністэрства ЖКГ разглядае магчымасць заахвочвання тых супрацоўнікаў, якія 22 верасня прыедуць на працу на грамадскім транспарце альбо веласіпедзе.

Гісторыя і сучаснасць рэзідэнцыі князёў ВКЛ

| Без катэгорыі

Адзін з сталых аўтараў “Твайго стылю” стварыў “двухсерыйны” фільм пра замкавы комплекс у Троках – сучасную турыстычную пярліну Літвы і былую рэзідэнцыю князёў ВКЛ.

Сямён Шапіра адмяніў конкурс па продажы акцый ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”

|

Прадаць  816 970 акцый альбо 80,6% статутнага фонда адзінага беларускага прадпрыемства па вырабе харчовых канцэнтратаў, якія пакуль належаць дзяржаве, планавалася 6 кастрычніка.

У абменніках не стае беларускіх рублёў

|

“Беларускіх рублёў няма!” – абвясціла ў 11.40 касірка абменнага пункта “Беларусбанка” на Гродзенскім чыгуначным вакзале.

Чарга з 10 чалавек  у расчараванні разбрылася.

Кнопка, якая не націскаецца

| Без катэгорыі

На пешаходным пераходзе перад колам на Фартах у Гродна з нядаўняга часу ўсталяваная кнопка рэгулявання светлафора. Звычайна, націснуўшы на яе, пешаход можа паскорыць запальванне зялёнага святла.

“Нёман” прайграў “Металургсу”

|

Учора ў гульні адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі гродзенская каманда прайграла ў Ліепаі мясцоваму “Металургсу” з лікам 1:3 (Страўпе, 21, у большасці, Алішаўскас, 32, Скварцоў, 59 – Радзінскі, 34, у большасці).

Беларусы атрымаюць бясплатныя літоўскія візы

|

Доўгатэрміновыя нацыянальныя літоўскія візы, якія сёння каштуюць 60 еўра (207 літаў) для беларусаў будуць бясплатныя.

Рашэнне аб адмене консульскага збору Літоўскі ўрад прыняў сёння.

Агнешка Ажэхоўска: дзе з’яўляецца чалавек – там узнікаюць экалагічныя праблемы

|

Сваім бачаннем экалагічных праблем і ролі экалагічнай адукацыі дзеліцца вядомая дзеячка польскага экалагічнага руху Агнешка Ажэхоўска.

ДАІ ўзмацняе кантроль на трасе Мінск-Гродна

|

Дзяржаўтаінспекцыя ўводзіць дадатковыя меры перасцярогі з-за павелічэння на трасе колькасці ДТЗ, у тым ліку лабавых сутыкненняў.