Аляксандр Семянчук: гэта толькі пачатак працы

|

Некалькі дзён таму ў продажы з’явіўся даведнік па фартах гарадзенскай крэпасці “Сто год адзіноты. Невядомая крэпасць Расійскай імперыі”.

У Гродне адраджаецца батанічны сад

|

Батанічны сад будзе адноўлены на месцы, дзе больш за 200 гадоў таму яго заснаваў прафесар Жан Эмануэль Жылібер. Закладка сада прызначана на 28 кастрычніка. Ідэя заняцца адраджэннем батанічнага сада ў Гродна ўзнікла ў гродзенкі Наталлі Канюк некалькі гадоў таму. Яна не толькі шукала расліны для сада, але і збірала подпісы, звярталася да гарадскіх уладаў.

Хакеісты “Нёмана” ўпэўненна перамаглі “Юнацтва”

|

Гэта была першая ў новым сезоне сустрэча двух наймацнейшых каманд мінулага чэмпіянату краіны. Гарадзенцы перамаглі гаспадароў з лікам 5-1.

Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” пасадзілі алею ў заапарку

Гэта ўжо трэцяя дабрачынная акцыя, арганізаваная сталымі гарадзенцамі, якія бяруць удзел у гэтай праграме.

Забытыя жыхары Пярэселкі

|

Жыхары гэтай вёскі ў цэнтры Гродна ўжо шмат гадоў жывуць у чаканні перасялення. Карэспандэнт “Твайго стылю” наведаў Пярэселку і паразмаўляў з яе жыхарамі.

На Гродзеншчыне ўшануюць памяць паўстанцаў 1863-64 гадоў

|

Урачыстае ўскладанне кветак да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту адбудзецца ў Свіслачы 29 кастрычніка.

ДАІ прапануе канфіскоўваць аўтамабілі ў пьяных кіроўцаў

|

Іншыя метады прадухілення пьянства за рулём не спрацоўваюць.

Сёлета супрацоўнікі ДАІ затрымалі больш за 35 тысяч пьяных беларускіх кіроўцаў.

У Гродне адбудзецца дыскусія пра беларускую сістэму адукацыі

|

Спецыфіка развіцця адукацыі па-беларуску па-ранейшаму палягае на тым, што з года ў год задаюцца ўсё тыя ж “старыя пытанні пра галоўнае”, лічаць арганізатары прэзентацыі з “Ліберальнага клубу”.

“Малады Фронт” заступіўся за Таццяну Касатую

|

Актывісты папярэдзілі людзей, якія мелі дачыненне да адлічэння аспіранткі, пра магчымыя прававыя наступствы гэтага ўчынку.

Гродзенец будзе сведкай у судзе па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага

|

Афіцыйную позву з’явіцца ў суд Першамайскага раёна Мінска атрымаў праваабаронца з Гродна Віктар Сазонаў.