Кангрэс каталіцкіх СМІ адкрыўся ў Гродне
Першы ў гісторыі беларускага каталіцкага касцёла з’езд журналістаў распачаўся 24 жніўня а 17.00 у Гарадзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі. Ён праходзіць пад лозунгам «Каталікі – мы тут ёсць».
Першы ў гісторыі беларускага каталіцкага касцёла з’езд журналістаў распачаўся 24 жніўня а 17.00 у Гарадзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі. Ён праходзіць пад лозунгам «Каталікі – мы тут ёсць».
У выніку няшчаснага выпадку ў крэйдавым кар’еры радовішча “Калядзічы-2” праводзіцца праверка па факце гібелі машыніста бульдозера, жыхара пасёлка Краснасельскага 1979 г. н., які быў збіты экскаватарам. Трагедыя здарылася 23 жніўня прыблізна каля 10.00
Заўтра 25 жніўня 2012 года у вёсках Лунна, Падабрны і Мінявічы Мастоўскага раёна адбудуцца літаратурныя чытанні і мерапрыемствы па ўшанаванню памяці Міхася Явара (Карася). Мерапрыемствы прымеркавана да 109 угодкаў нараджэння заходнебеларускага паэта.
Сёння раніцай на тэрыторыю “Гроднахлебпрадукта”, што па вуліцы Перамогі, забег гадавалы лось. Некалькі нарадаў МНС, міліцыя і прадстаўнікі інспекцыі навакольнага асяроддзя прыехалі на месца з мэтай абяшкоджання і вывазу жывёлы.
Кожны падарожны на памежным пераходзе Кузніца – Гродна можа ўзяць бясплатна мапу Беластока.
Дзіцячы кінафільм “Кіндэр – Вілейскі прывід”, здымкі якога праходзяць у маёнтку князяў Святаполкаў-Чацвярцінскіх у Шчычынскім раёне, гледачы пабачаць ў наступным годзе. За аснову фільма ўзяты знакаміты сюжэт Оскара Уальда.
Учора прыблізна каля 15-й гадзіны на Індурскай шашы недалёка ад павароту на вуліцу Паўднёвая, пад колы аўтамабіля трапіў 7-гадовы хлопчык.
У першую сераду верасня ў гарадской абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага пройдуць сёмыя Гарадзенскія чытанні, якія прымеркаваны да 150-годдзя з пачатку выдання газеты “Мужыцкая праўда”.
Сёлета IX чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі “Birdrace-2012”, працягласць якога складае дванаццаць гадзін, адбудзецца 8 верасня. Спаборніцтвы пачнуцца а 06.00 і будуць працягвацца да 18.00
Даследчыкі польскай культуры з японскіх універсітэтаў распачалі сёння ўдзел у праграме “Спадчынаў Крэсаў”, арганізаванай Міжнародным Цэнтрам Культуры ў Кракаве. Да 1 верасня яны наведаюць Гродна, Навагрудак, Мінск ды іншыя мясціны.