Трэйлеры сусветных кіна-прэм’ераў будуць выходзіць па-беларуску
Група энтузіястаў пачала ствараць якасны беларускамоўны дубляж трэйлераў сусветных кінапрэм’ераў. Першы беларускамоўны трэйлер, створаны да фільма «Цёмны рыцар: Адраджэнне», ужо сабраў за некалькі тыдняў болей за тры тысячы праглядаў. Гэта пакуль толькі пачатак, разлічваюць аўтары беларускай агучкі.