72 сям’і паселяцца ў першым гродзенскім арэндным доме

|

36 аднапакаёвых і столькі ж двухпакаёвых кватэр у доме на вуліцы Крамко (Вішнявец-6) павінны быць здадзены ў першым квартале 2013 года.

У Нёмане гіне рыба

|

Сотні мёртвых рыбінаў з’явіліся вышэй плаціны нядаўна пабудаванай ГЭС, піша vgr.by .

У Ваўкавыску махляры маскіруюцца пад следчых

|

Злачынцы тэлефанавалі на стацыянарныя тэлефоны мясцовых жыхароў. Калі слухаўку брала жанчына, ёй паведамлялі, што яе сын толькі што трапіў у ДТЗ.

Эфектыўнае энергакарыстанне пачынаецца са школы

|

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія» падсумавала вынікі конкурсу «Энергаэфектыўнасць:  вырашаем праблемы разам». 

Сярод пераможцаў – 4 ініцыятывы з Гродзенскай вобласці.

Кур’ёзныя запрашэнні вывучаць польскую мову з’явіліся ў гродзенскіх тралейбусах

| Без катэгорыі

Рэкламныя ўлёткі польскай адукацыйнай арганізацыі «Polska macierz szkolna» запрашаюць моладзь вывучаць польскую мову, гісторыю і культуру. Пры гэтым польскі арол, які ўпрыгожвае ўлётку, мае выгляд… герба Польскай Народнай Рэспублікі.

Кантрабанду з Польшчы везлі праз Літву

|

У Пункце пропуску “Прывалка”, што на мяжы з Літвой, гарадзенскія мытнікі затрымалі партыю адзення амаль на 750 млн рублёў.

Сто гадоў Барыса Мікуліча

|

Творчасцю беларускага пісьменніка Барыса Мікуліча я захапіўся шмат гадоў назад. У бацькоўскай кніжнай шафе я ўбачыў кнігу Мікуліча “Дружба”, выдадзеную ў Мінску ў 1936 г. Гэта быў апошні твор, надрукаваны пры жыцці пісьменніка і першы рэпрэсіраваны пасля арышту аўтара.

Гарадзенскае ДАІ выпусціла агітацыйны ролік з Цоем, Машэравым і Дыянай

|

Дзяржаўтаінспекцыя Гродна і Гродзенскай вобласці выпусціла агітацыйны ролік «Цані жыццё». У кадры адзін за адным з’яўляюцца партрэты вядомых людзей, якія загінулі ў аўтакатастрофах.

У гульні “Encounter по NB-шному” перамаглі мінчукі

|

У міжрэгіянальнай гульні праекта http://brest.en.cx перамагла каманда Delta Force, а гарадзенцы падзялілі 4 і 6 месцы сярод 27 каманд.

Гродзенскія сіноптыкі прагназуюць пацяпленне

|

Паводле “Гроднааблгідрамету” у бліжэйшыя трое сутак на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці захаваецца пахмурнае даждлівае надвор’е, а пацяпленне павінна пачацца ўжо ад заўтра.