За порна ў сацсетцы гарадзенцу пагражаюць краты
19-гадовы гарадзенец спампаваў з інтэрнету порнавідэа і змясціў на сваю старонку “В контакте”. Зараз яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 3 да 8 гадоў.
19-гадовы гарадзенец спампаваў з інтэрнету порнавідэа і змясціў на сваю старонку “В контакте”. Зараз яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 3 да 8 гадоў.
У адкрытым Чэмпіянаце прымаюць удзел больш за 450 спартсменаў. Па выніках спаборніцтваў у нацыянальную зборную будзе адабрана каля 25-27 чалавек.
Ці ведаеце вы, што найперш патрабуе Захад ад Лукашэнкі ў якасці абавязковай умовы паляпшэння адносін? На пытанне БелаПАН адказваюць жыхары Гродна.
Сёння ў 15.50 за 300 метраў ад пункту пропуску “Кузніца Беластоцкая” на польскім баку, у выніку экстраннага тармажэння грузавіка адбылася ўцечка няшкоднага хімічнага рэчыва. Пляма вадкасці разлілася на 30 метраў. Польскія службы эвакуявалі людзей з пункту пропуску і часова спынілі афармленне транспарта і грамадзян. Праз 3,5 гадзіны рух быў адноўлены.
Гэты медзярыт з выявай сярэднявечнай Гародні, зроблены ў 1568 годзе, стаў каштоўнай крыніцай для вывучэння планіроўкі і забудовы старажытнага горада. Рэдкага і дарагога арыгіналу гравюры няма ні ў Гродне, ні ва ўсёй Беларусі. У нашым горадзе захоўваюцца толькі пазнейшыя варыяцыі старажытнага медзярыта.
Прадстаўнікі мытных і пагранічных службаў Беларусі і Літвы 23 ліпеня сустрэліся абмеркаваць пытанні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы, нелегальнага вывазу тавараў і блізкую рэканструкцыю пункта пропуска “Прывалка”.
Дабрачынны канцэрт арганнай музыкі ў гродзенскай катэдры адбудзецца 28 ліпеня. Пасля музычнай імпрэзы будзе збірацца ахвяра на рэстаўрацыю найстарэйшага алтара гродзенскай катэдры – алтара св. Міхала Арханёла.
Да апошняга пазаставалася таямніцай, за каго ў новым сезоне будзе гуляць Віталь Надзіеўскі. Былы капітан “Нёмана” перайшоў у “Ліду” пасля трох сезонаў гульняў за польскую “Алімпію”.
26 ліпеня ў 15.00 у пабе Beerлога на вул. Саломавай, 137 выступае з акустычным сэтам гурт Re1ikt.
Старая цагляная канструкцыя адкрылася рабочым падчас раскопу дзеля замены камунікацый у двары будынка па вуліцы Васілька, 9.