Мяжу ў Кузніцы можна будзе перайсці пешкі
З польскага боку пункта пропуску “Брузгі – Кузніца” ёсць асобная паласа для пешага руху, але карыстацца ёй немагчыма. Польскія памежнікі кажуць, што яна не адпавядае патрабаванням. Эва Стаховіч з аддзелу інфраструктуры ваяводскай управы ў Беластоку запэўнівае, што яшчэ ў гэтым годзе адбудзецца мадэрнізацыя Кузніцы.