На працу не выйшлі прадпрымальнікі Цэнтральнага і Паўднёвага рынкаў

|

Прадпрымальнікі, якія гандлююць вопраткай. 2 ліпеня не выйшлі на працу ў знак пратэсту супраць увядзення тэхрэгламенту Мытнага саюза.

Мінпрыроды забараніла лоўлю рыбы каля Гродзенскай ГЭС

|

Аматарская лоўля рыбы на адлегласці 1000 метраў ад плаціны ўніз па цячэнні Нёмана забароненая Пастановай №34 ад 24 чэрвеня.

Вуліцу Дзяржынскага адкрыюць ужо 3 ліпеня

|

Рэканструкцыя вуліцы скончыцца амаль на месяц раней запланаванага тэрміну.

Пад арэнднае жыллё ў Гродне прапануюць кватэры з прыбіральняй на вуліцы

|

Гродзенскі гарвыканкам вылучыў для прадстаўлення грамадзянам у арэнду 4 кватэры, якія вызваліліся ад жыльцоў.

У Кастрычніцкім раёне – у дамах 1935 і 1952 гадоў пабудовы.

84-гадовая жанчына праблукала ў лесе ўсю ноч

|

Старая пайшла ў грыбы з вёскі Боцкавічы Дзятлаўскага раёна каля 14 гадзін 29 чэрвеня.

Структура Гродзенскага аблвыканкама хоча набыць мэблю на 83 тысячы даляраў

|

Упраўленне капітальнага будаўніцтва плануе набыць новую мэблю на суму 730 мільёнаў рублёў, піша dengi.onliner.by.

На Гарадзеншчыне ўсталюецца камфортнае надвор’е

|

Ліпень чакаецца крыху цяплейшы, чым звычайна, ападкі – у межах нормы.

Голы лідчук пайшоў па піва. Распачатая крымінальная справа

|

На такі экстравагантны ўчынак мужчына адважыўся, паспрачаўшыся з сябрам на 100 даляраў.

Упраўленне статыстыкі: жыхары Гарадзеншчыны аддаюць перавагу беларускім таварам

|

За першыя 5 месяцаў года таваразварот у Гродзенскай вобласці павялічыўся на 19%, а запасы на складах гандлёвых арганізацый дазваляюць 43 дні гандляваць без новых паступленняў тавара.

Лепшыя джазавыя музыкі краіны сабраліся ў Гродне

| Без катэгорыі

У нязвыкла халодны апошні дзень чэрвеня скончыўся сёлетні фестываль “Grodno Jazz”. Нягледзячы на тое, што ён сабраў адных з лепшых джазавых музыкаў краіны, людзей прыйшло не так шмат.