Брукаванка вернецца ў Новы Замак?
Сямён Шапіра даў дабро на адкрыццё маставой у замкавым двары.
Сямён Шапіра даў дабро на адкрыццё маставой у замкавым двары.
Абласная выстава-кірмаш “Восень-2013” адчыніцца ў 10 гадзін 28 верасня.
Тэмпература паветра ў Гродненскай вобласці ў апошнія дні на 5 – 6ºС ніжэй за кліматычную норму.
Сярэднесуткавая тэмпература за мінулыя суткі склала +4…+6ºС. Калі такое надвор’е трымаецца 3 дні, па новых правілах павінны ўключыць ацяпленне.
Супрацоўнікі Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і РАУС затрымалі яго ў Барысаўскім раёне.
Партыя цыгарэт беларускай вытворчасці, якую знайшлі ў аўтамабілі “Івеко”, каштуе амаль 640 мільёнаў рублёў.
Учора на Гожскім палігоне пад Гродна скончылася беларуская частка сумесных з Расіяй стратэгічных вучэнняў «Захад 2013». Сёння ваеная тэхніка будзе вяртацца ў вайсковыя часткі горада, таму пасля 11.00 рух па некаторых вуліцах будзе ўскладнены.
У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава “Таямнічая сіла крыжа”.
Прайшла прэзентацыя кнігі “Тапанімія старажытнай Гародні (XII-XVIII ст.)” Юрыя Гардзеева. Чарговую кнігу ў серыі “Гарадзенская бібліятэка” прадставілі ў традыцыйнай зале на Будзёнага 48а.
У апошні дзень стратэгічных вучэнняў “Захад-2013” прэзідэнты Беларусі і Расіі наведалі Гожскі палігон ля Гродна, пасля чаго адправіліся ў Калініградскую вобласць, на расійскі палігон Хмелеўка.
Яшчэ напярэдадні прыезду ў Гродна прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, на вуліцах горада можна было заўважыць значна большую чым звычайна колькасць супрацоўнікаў міліцыі. Сёння ж некалькі важных вуліц на шляху з трасы М6 да Гожскага палігона было перакрыта наогул. Забаронены быў уезд і выезд са двароў, ля гіпермаркета АЛМІ вызвалілі ад транспарту амаль усю паркоўку.
Расійскі прэзідэнт павінны быў прыбыць у Гродна ў 10.30, а ў 11.10 быць ужо на Гожскім палігоне.
Пакуль Пуціну перашкаджае туман, з-за якога гродзенскі аэрапорт не прымае самалёты.