Урачыстыя лінейкі прайшлі у школах горада

|

Сярэдняя школа № 11 у гэтым годзе адзначае 50 год. Менавіта ў 1963 годзе яна пачала працаваць у будынку па вуліцы Белуша. Мы вырашылі завітаць у школу, якая носіць імя генерала арміі Аляксея Антонава, і паглядзець, як там праходзіць урачыстая лінейка.

У Гродне па-беларуску будуць вучыцца пяць першакласнікаў — летась не было ніводнага

Сябры Таварыства беларускай мовы лічаць, што беларускамоўнага навучаньня няма ня толькі з прычыны пазыцыі ўладаў, але і таму, што дзеля гэтага не прыкладаюць намаганьняў бацькі.

Дзень вяселля стаў апошнім для брата нявесты

|

Ён загінуў на другі дзень урачыстасці, якую адзначалі на базе адпачынку каля Гродна.

Восеньскі рыцарскі турнір пройдзе ў Лідскім замку

|

Турнір “Меч Лідскага замка” збярэ 14-15 верасня рыцарскія клубы і аматараў гістарычнай рэканструкцыі з Ліды, Гродна, Баранавіч, Мінска, Наваградка.

Падрыхтоўкай турніра, які ладзіцца ў межах свята горада да 690-годдзя Ліды, займаецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Фэст паветраных змеяў на Юбілейным адкрыў верасень

| Без катэгорыі

У Гродне 1 верасня прайшоў традыцыйны масавы запуск паветраных змеяў. Ужо ў чацвёрты раз аб’яднанне “Геншыкен” арганізуе гэты фестываль.

Восень. Напрыканцы тыдня на Гарадзеншчыне магчымыя першыя замаразкі

|

У бліжэйшыя суткі ў Гродне будзе пахмурна, дажджы і ўзмацненне ветру.

Традыцыйную выставу-продаж вінаграду ладзіць Гродзенскі аграрны ўніверсітэт

|

5 і 6 верасня ў фае ўніверсітэта можна будзе ўбачыць і пакаштаваць лепшыя гатункі сартоў вінаграду, якія вырошчваюць беларускія вінаградары, набыць пасадачны метэрыял, пракансультавацца са спецыялістамі.

На адзін дзень “Крыгу” акупавалі лялькі

|

У апошні дзень лета ў галерэі “Крыга” прайшла незвычайная выстава. Доўжылася яна адзін дзень і, мяркуючы па наведвальнасці, мела поспех. 31 жніўня тут праходзіла выстава-продаж прац Галіны Жамчужнікавай. Робіць майстрыха лялькі і біжутэрыю хэнд-мэйд.

Лялечны тэатр адкрыў новы сезон карагодамі, Карлсанам і Папялушкай

| Без катэгорыі

У Дзень ведаў каля Гродзенскага Тэатра лялек разгарнулася сапраўдная казка.

“Нёман” ў шасцёрцы наймацнейшых!

|

Сёння гарадзенскі “Нёман” у апошнім матчы другога круга на сваім полі абыграў мінскае “Дынама” з лікам 3:1.