Парушылі гульнявую дысцыпліну, але перамаглi! “Нёман” мацнейшы за “Хiмiка”

|

У чарговым туры рэгулярнага чэмпіянату Беларусі гарадзенскі “Нёман” на сваім лёдзе перамог наваполацкі “Хімік-СКА” з лікам 5:3.

У пошуках сэнсу жыцця ўраджэнец Ашмян стварае радавод усяго раёна

Васіль Юрша стварыў радавод сваёй сям’і: дакапаўся аж да 1650 х гадоў. Усё змясціў у сямейнай «Фамільнай кнізе», якая выйшла невялікім тыражом: на ёй напісана, што прызначаецца родным і ўсім аматарам гісторыі.

Гарадзенскія пенсіянеры змогуць умацаваць здароўе ў хатніх санаторыях

|

Састарэлым, якім цяжка самастойна наведваць медыцынскія ўстановы, дапамогуць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна.

Сукот для дзетак і для сем’яў

22 верасня ў Гродне прайшло свята Сукот, якое ладзіў для дзетак і іх бацькоў гарадзенскі габрэйскі абшчынны дом “Менора”.

Суд адхіліў патрабаванні праваабаронцаў аб правядзенні пікету

23 верасня ў судзе Ленінскага раёна разглядалася скарга гарадзенскіх праваабаронцаў, якім гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікету, прысвечанага палітвязню Алесю Бяляцкаму.

“Нёман” 0:1 “Дынама”

|

У нядзелю, у чарговым матчы чэмпіянату Беларусі па футболе, гарадзенскі “Нёман” у сябе дома мінімальна саступіў сталічнаму “Дынама” з лікам 0:1.

Беларусь: Не такі страшны чорт, як его малююць

|

У канцы лета ў рэдакцыю “ТС” нечакана завітаў у госці малады паляк, які стала жыве ў Нямеччыне. У цікавай размове ён спантанна згадаў пра тое, што задумваўся, ці не перабрацца з сям’ёй жыць у Беларусь. Калі мы папрасілі яго патлумачыць гэтую ідэю, ён паабяцаў падрабязна апісаць яе ў артыкуле. Праз некалькі тыдняў мы атрымалі email з вялікім тэкстам.

Выпіў 2 бутэлькі гарэлкі і выйшаў на трасу

|

За выходныя на дарогах Гродзенскай вобласці загінулі 2 чалавекі, трое параненыя.

У Астравецкім раёне пенсіянер пайшоў насустрач фуры і загінуў пад коламі “Сканіі”.

Лепшыя маладыя спартсмены Гродна разлятаюцца па чужых краях

|

Найбольш значнымі стратамі гэтага лета стаў ад’езд з Гродна маладых надзеяў беларускага баскетболу і гандболу Марыі Паповай і Наталлі Васілеўскай. Хто яшчэ ў хуткім часе можа падацца за мяжу?

Анджэя Пачобута вызвалілі ад адбывання пакарання

Суд Ленінскага раёна Гродна 23 верасня вызваліў Анджэя Пачобута ад адбывання пакарання. У 2011 годзе суд прызнаў журналіста вінаватым у паклёпе на прэзідэнта Беларусі і прызначыў пакаранне – тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.