“Восень 2013”: Савецкая ператварылася ў цырульню ды кірмаш гародніны
Сярэднія навучальныя ўстановы з Гарадзеншчыны прадставілі сваю прадукцыю і паслугі на кірмашы “Восень 2013”, які прайшоў у суботу 28 верасня на Савецкай плошчы ў Гродне. На свежым паветры можна было пастрыгчыся, парамантаваць абутак, купіць па прывабных коштах гародніну.