“Блюз – гэта калі добраму чалавеку кепска”. Адбыўся прэм’ерны выступ гарадзенскіх блюзмэнаў
“Блюз – гэта калі добраму чалавеку кепска, а рэп – калі кепскаму добра” – сцвяржае Юрый Венедыктаў, лідар новага гарадзенскага блюз-гурта “The Shade of White Blues” – адценні белага блюзу. Прэм’ерны выступ групы адбыўся ў антыкавярні “Жывы час” 14 чэрвеня.