Што рабіць, калі “прэзідэнт” Караткевіч пойдзе ў дэкрэт?
Прэтэндэнт на найвышэйшую дзяржаўную пасаду ад кааліцыі “Народны рэферэндум” адказала на пытанні і сфармавала першую дзесятку сваёй ініцыятыўнай групы на Гарадзеншчыне.
Прэтэндэнт на найвышэйшую дзяржаўную пасаду ад кааліцыі “Народны рэферэндум” адказала на пытанні і сфармавала першую дзесятку сваёй ініцыятыўнай групы на Гарадзеншчыне.
У суботу, 27 чэрвеня, у слонімскім мікрараёне Альбярцін, былой сядзібе Пуслоўскіх, пачаўся мастацкі пленэр, які арганізавала менская суполка “Абуджэнне” у складзе мастакоў Андрэя Лычкоўскага, Фёдара Ладуцькі, Уладзіміра Сайко і Яўгена Шунейкі. Да менскіх мастакоў далучыліся і слонімскія.
Непрыемную сенсацыю для жыхароў Гродна прынёс 12-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе: “Нёман” нечакана саступіў аўтсайдару турнірнай табліцы ФК “Слуцк” з лікам 0:4. Самае цікавае, што перамогу “цукровай” камандзе прынеслі былыя гульцы “Нёмана”: Ягор Зубовіч і Сяргей Лявіцкі.
Першы дзень фестывалю джазавай музыкі адзначыўся танцамі, спевамі і добрым надвор’ем.
У лесапарку Румлёва, з боку царквы, мясцовыя жыхары знаходзяць на сцежках “стужкі” з вострымі цвікамі. Ёсць меркаванне, што гэта гаспадар ускрайняга дома вёскі Солы (жытло, фактычна, знаходзіцца ў лесапарку), працягвае “вайну” з адпачываючымі, раварыстамі і сабакаводамі.
Чарговы выпуск ваеннага факультэта Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы адбыўся 27 чэрвеня. Больш за 30 новых лейтэнантаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь прайшлі ўрачыстым маршам па плошчы Леніна, дзе і атрымалі запаветныя дыпломы і афіцэрскія пагоны.
У суботу 27 чэрвеня у цэнтры горада сабралася мноства людзей. Тут адбываліся мерапрыемствы традыцыйнага летняга фестывалю вулічнага мастацтва, які сёлета проводзіўся ў Гродне адначасова са святкаваннем Дня моладзі. Надвор’е спрыяла імпрэзам, і ад парка Жылібера да Савецкай плошчы можна было наведаць мноства розных пляцовак, дзе сваё майстэрства дэманстравалі вулічныя акцёры, музыкі і танцоры з усёй Беларусі.
Пасля шматгадовага перапынку ў Гродне зноў сабраліся аматары авіацыі. Адкрыты беларускі фестываль “Неба выбрала нас” пачаўся 27 чэрвеня на аэрадроме Караліно ля Юбілейнага возера. Гледачы пабачылі авіашоў з удзелам разнастайных лятайных апаратаў і паказальныя скокі з парашутамі.
Калекцыя з 77 лялек ад Літоўскага саюза мастакоў выстаўляецца ў Гарадзенскай выставачнай залі.
У нядзелю 28 чэрвеня футбалісты гарадзенскага “Нёмана” правядуць чарговы матч на сваім стадыёне.