Купацца ў Нёмане небяспечна!
Эпідэміёлагі раяць гарадзенцам не купацца ў рацэ ў раёне гарадскіх пляжаў. Небяспечна для здароўя лезці ў ваду ў раёне пляжаў “Цэнтральны” і імя ХХІІ партз’езда.
Эпідэміёлагі раяць гарадзенцам не купацца ў рацэ ў раёне гарадскіх пляжаў. Небяспечна для здароўя лезці ў ваду ў раёне пляжаў “Цэнтральны” і імя ХХІІ партз’езда.
25 ліпеня традыцыйна адзначаецца як Дзень пажарнай службы. Але ўжо сёння на плошчы Леніна выстаўленая пажарная тэхніка і юныя гарадзенцы могуць патрымаць у руках брандсбойт, надзець шлем і на імгненне адчуць сябе выратавальнікамі.
Суд задаволіў іск гарадзенца Зміцера Вінчэўскага супраць гарадзенскага філіяла Velcom. Рашэнне суда можа справакаваць мноства падобных іскаў да кампаніі, паколькі прэцэдэнт створаны.
Упершыню ў Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы праведзены аперацыі ва ўмовах штучнага крывазвароту. Стан учора праапераванай жанчыны – стабільны. Сёння аперацыя праведзеная яшчэ аднаму хвораму.
У барацьбе за бяспеку руху Гродзенская ДАІ аб’ядналася з… вытворцамі харчовых прадуктаў. Да прафілактычнай акцыі далучыліся хлебазавод, ААТ «Малочны мір», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Гродзенскі лікёраводачны завод «Nemanoff».
Пятая рэгіянальная выстава-прэзентацыя «Ліда-рэгіён» адкрыецца сёння на цэнтральнай плошчы Ліды. Горад наведаюць дэлегацыі з 25 краін. Сваю прадукцыю на выставе прадставяць 110 прадпрыемстваў.
Для тых, хто не паспеў забяспечыць сабе візу для падарожжа летам па якой Еўропе, няма чаго расстройвацца. Мы маем пад бокам цудоўны край, які хоць і роднасны нам, заходнім беларусам, унутрана, але так блізкі архітэктурна Цэнтральнай Еўропе.
Цэнтр Усходнееўрапейскіх даследаванняў (літоўская НГА) з 30 верасня да 4 кастрычніка ладзіць злёт для маладых беларусаў з усяго свету.
Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» 24-29 ліпеня «Часова цяжарная» (камедыя, ЗША); 24-29 ліпеня «Гары Потэр і прынц паўкроўка» (фэнтэзі, ЗША). Дзецям: 24 ліпеня «У пошуках Нэма»; 25, 26 ліпеня «Новыя прыгоды папугая Кешы», 27 ліпеня «Элька»; 28 ліпеня «Трое з Прастаквашына»; 29 ліпеня «Брыдкае качаня» (10.30) Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Чырвоная зорка» 24-29 ліпеня […]
Вось такі рэкламны трубаправод сустракае кліентаў ля шапіка на Скідальскім рынку