Гарадзенскім спартсменам абяцаюць новы спарткомплекс

|

Палац для гульнёвых відаў спорта можа з’явіцца ў бліжэйшыя гады ў Гродне.

Берлін заварожвае

|

“Беларусь і Германія – твары і гісторыі” – так называўся сумесны беларуска-нямецкі маладзёвы праект. Матэрыял пра яго слухайце ў “Тваім Стылі”!

У Гродна прыязджае кіраўнік аб’яднання “WSPÓLNOTA POLSKA”

|

Візіт мае вялікае значэнне для польскай меншасці на Гарадзеншчыне – менавіта “WSPÓLNOTA POLSKA” шмат гадоў з’яўлялася асноўным спонсарам Саюзу палякаў у Беларусі.

Толькі цудам абыйшлося без ахвяраў

|

Ад сутыкнення з МАЗам іншамарка перакулілася ўчора на тратуар адной з самых ажыўленых вуліц Гродна. На шчасце, прахожых у гэтым месцы не было.

Футбалістам зменшылі заробак на 70%!

|

Ад фінансавання футбольнай “Смаргоні” адмовіўся яе галоўны спонсар. З каманды зыходзяць лепшыя гульцы.

Беларусы: панурыя і сэксуальна разбэшчаныя

|

Па версіі часопіса Esquire Беларусь з’яўляецца самай грахоўнай краінай у свеце. Да другім і трэцім месцах – Расія і Казахстан. Усяго даследаваннем «Сем смяротных грахоў» было ахоплена 169 краін.

Кантрабанда+спроба хабару

|

10 долараў прапанаваў беларускаму памежніку грамадзянін Польшчы, у грузавіку якога на мяжы было знойдзена 60 пачак цыгарэт «More».

Гродзенскае малако – у Еўропу

|

Магчымасці продажу малака і мяса ў еўрапейскія краіны старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Саўчанка абмеркаваў з кіраўніком прадстаўніцтва Еўракамісіі Жозэ Мануэлем Тэйшэйрай.

Мастацтва ў бела-чорна-белых рытмах

|

24 ліпеня ў галерэі “Тызенгауз” адкрыецца выстава графікі Вячкі Целеша “Бела-чорна-белыя рытмы”.

Белавежскую пушчу новым цудам свету пакуль не назавуць

На жаль, вынікі папярэдняга галасавання міжнароднага конкурсу “Новыя 7 цудаў прыроды” не прынеслі Белавежскай пушчы запаветнае месца ў фінале – у спіс 28 афіцыйных фіналістаў пушча не трапіла.