Гарадзенскі футбол: у чаканні другой паловы чэмпіянату
З трывожным настроем чакаюць працягу чэмпіянату краіны гарадзенскія заўзятары футболу. «Нёман» у апошнім туры буйна прайграў жодзінскаму «Тарпеда» 0-3, а «Смаргонь» ад пачатку турніра застаецца на апошнім месцы.