Беларусь – краіна цудаў

Белавежская пушча, Нарач і Дняпро трапілі ў лік 77 намінантаў на статус новага цуду свету дзікай прыроды. Гэтак выглядаюць папярэднія вынікі адборачнага эпату Інтэрнэт-галасавання, абвешчанага швейцарскай фундацыяй “Новыя 7 цудаў свету”.

Рухаемся на “Басовішча”!

Гарадзенскі Рух “За свабоду” прыняў амаль тысячу заявак на атрыманне візы для ўдзелу ў фэсце беларускай музыкі “Басовішча”, які адбудзецца 17-18 ліпеня ў падляшскім Гарадку.

У Пагоню на Грунвальд – разам!

Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас прапануе беларусам супольна адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы ў 2010 годзе. Для мясцовай літоўскай супольнасці падобнае задзіночванне з суседзямі даўно сталася добрай традыцыяй.

“Свіны” грып ці “падкладзеная свіння”?

“Свіны” грып дасягнуў і Беларусі. У Гародні апублікаваныя скандальныя падрабязнасці мінулагодняй трагедыі. Адначасова Міністэрства аховы здароўя афіцыйна абвяргае звесткі пра беларускую прапіску вірусу.

Ахвяры спёкі і алкаголю

|

За першы тыдзень ліпеня патанулі пяць жыхароў Гродзеншчыны.

Слуханні па справе гродзенскага спартсмена зноў адкладзены

|

Пасяджэнне Спартыўнага арбітражнага суда ў Лазане па разглядзе справы алімпійскіх прызёраў гродзенца Івана Ціхана і Вадзіма Дзевятоўскага планавалася на 13 ліпеня.

Шасцёра разумных

|

Рэдакцыя “Твайго стылю” падсумавала вынікі віктарыны, абвешчанай 3 ліпеня.

Каб не спіліся

|

Да 21 года павялічыцца мінімальны ўзрост, з якога будзе дазволена набываць і ўжываць алкаголь у Беларусі.

Праграмісты ўсіх краін…

|

Каля 150 карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў свабоднага праграмнага забеспячэння з Беларусі і замежжа сустрэліся на Гродзеншчыне.

Чорныя археолагі палююць на сярэднявечных могілках

|

Варвары разрабавалі тры пахаванні ля вёскі Каматава на Гродзеншчыне.