Гарадзенцы пазнаёміліся з польскім танцам і тэатрам
7-9 верасня Гродзенскі абласны драматычны тэатр прымаў гасцей з Польшчы. Польскі харэограф і танцаўшчык Рышард Каліноўскі правёў семінар па тэхніцы сучаснага танца, Гжэгаж Рэске распавеў пра польскія фестывалі, а Дар’я Одзія пазнаёміла прысутных з Усходне-Еўрапейскай платформай сцэнічных мастацтваў (ЕЕРАР).