З Гродна ў Мінск па электронным білеце

|

З 26 верасня на цягнік № 138/137  Гродна-Мінск пачнецца продаж электронных праяздных дакументаў з электроннай рэгістрацыяй, піша belapan.by.

КДК настойвае на усталяванні банкаўскіх тэрміналаў у прыдарожных кавярнях

|

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці лічыць, што турыстам, якія наведваюць Гродзенскую вобласць, неабходна даць магчымасць разлічвацца ў прыдарожных кавярнях валютай.

У Смаргоні на 10 сутак арыштавалі мастака Пушкіна

|

Суд адбыўся ў Смаргоні 24 верасня.

Алеся Пушкіна затрымалі разам з Алесем Цыркуновым, Валянцінам Варанішчам, Генадзям Драздовым, Уладзімірам Шульжыцкім 2 верасня.

У сярэдзіне тыдня гродзенскія сіноптыкі абяцаюць пацяпленне

|

У бліжэйшую ноч у Гродне +3…+5, месцамі па вобласці захоўваецца пагроза замаразкаў 0…-2.

Заўтра днём вецер зменіцца на паўночна-усходні  5-10 м/с, паветра прагрэецца да +15…+17, магчымыя кароткачасовыя дажджы.

У Гродне сёлета актывізаваліся восы

|

З пачатку года гродзенскія выратавальнікі 306 разоў выязджалі на ліквідацыю вос і шэршняў, летась за такі ж перыяд – толькі  125, піша perspektiva-info.by .

“Школа маладога журналіста” запрашае гарадзенцаў

|

Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок  – прыходзь у “Школу маладога журналіста-16″. Сёлета знятыя ўзроставыя абмежаванні для прыёму ў “ШМЖ”: слухачом школы можа стаць любы гарадзенец, старэйшы за 16 гадоў.

Кантрабандыст спрабаваў увезці ў Беларусь гашыш

|

Каля 9 кг гашыша знайшоў службовы сабака ў аўтамабілі грамадзяніна Літвы ў пункце пропуску “Катлоўка”, піша grodnonews.by .

«Hippie Party» ад Гарадзенскага форума

|

Амаль суткі з суботы 22 верасня да нядзелі 23 верасня на базе адпачынку «Купалінка» доўжылася тэматычная вечарына «Хіпі-паці», арганізаваная карыстальнікамі Гарадзенскага форума.

«Дзень без аўтамабіля» прайшоў у Гродне

|

Міжнародная экалагічная акцыя ладзілася ініцыятывай «ВелаГродна» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўжо чацвёрты раз. Гэтым разам яе адметнасцю стала наяўнасць «зялёных парковак».

Распачынаецца сезон сельскагаспадарчых кірмашоў

|

У Гродне садавінай і гароднінай будуць гандляваць на Савецкай плошчы  13 кастрычніка.