Гарадзенскія вынікі года: версія “Твайго стылю”
Рэдакцыя “Твайго стылю” падвяла вынікі адыходзячага года, карэспандэнты ўспомнілі самыя значныя, на іх погляд, падзеі ў жыцці горада за гэты перыяд, а таксама ўзгадалі, пра што самі пісалі ў 2012.
Рэдакцыя “Твайго стылю” падвяла вынікі адыходзячага года, карэспандэнты ўспомнілі самыя значныя, на іх погляд, падзеі ў жыцці горада за гэты перыяд, а таксама ўзгадалі, пра што самі пісалі ў 2012.
Добрай традыцыяй судоў Гродзенскай вобласці стала выносіць рашэнні… завочна. Удзельнікаў традыцыйнага мерапрыемства па ўшанаванні памяці Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы і Якушоўцы так акурат і судзілі. Завочна.
У студыі тэлевізыйнай праграмы “Прамы эфір” гродзенскага тэлебачання старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра падвёў вынікі адыходзячага года. На тое, каб успомніць усе больш-менш значныя падзеі ды падзяліцца планамі яму хапіла 15 хвілін.
Дабрачынны матч 28 снежня правёў хакейны клуб “Нёман”. Матч адбыўся ў сценах роднага лядовага палаца ў не зусім афіцыйнай абстаноўцы.
Афіцыйны сайт БАТЭ паведаміў кошт квіткоў на першы матч “БАТЭ” – “Фенербахчэ”, які адбудзецца ў Гродне 14 лютага наступнага году.
Заварожваючыя калядныя спевы, шчырыя ўсмешкі на тварах, карнавальныя маскі і строі, подых святаў і водар мандарынаў. Усім гэтым і не толькі запомнілася традыцыйная калядная вечарына, якая прайшла 27 снежня ва “Універсітэце Залатога Веку”.
Студэнты, натхнёныя ідэяй зрабіць навагодні цуд, 26 снежня паставілі калядны музычна-камедыйны спектакль “ПігмаліЁНа”. Аўтаркай сцэнара і рэжысёркай-пастаноўшчыцай стала Вольга Агапонава, студэнтка пятага курса філалагічнага факультэта.
На сайце http://rp1569.com/ з’явілася бясплатнаяанлайн-віктарына, прысвечаная гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
На пытанні можна адказваць па-беларуску, па-польску і па-англійску.
Чым хутчэй вы націсніце на слушны варыянт, тым больш атрымаеце бонусных талераў.
Асноўныя святочныя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Леніна, святочны салют – у парку Жылібера. Трапіць на відовішчы можна будзе толькі праз адзін з пяці КПП.
У 2013 годзе 36 прадпрыемстваў плануюць будаўніцтва на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”, 28 зробяць мадэрнізацыю.