Міжнародны пленэр разьбяроў сабраў пад Гродна майстроў з чатырох краін
6 жніўня на тэрыторыі сядзібы Каробчыцы прайшло адкрыццё V міжнароднага пленэру разьбяроў па дрэве, дзе сабраліся майстры з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.
6 жніўня на тэрыторыі сядзібы Каробчыцы прайшло адкрыццё V міжнароднага пленэру разьбяроў па дрэве, дзе сабраліся майстры з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.
Конкурс па гісторыі Ваўкавыскага раёна ладзіць мясцовы сайт volkovysk.by. Конкурсныя матэрыялы прымаюцца да 25 жніўня. Пераможцам уручаць iPod-плэеры.
У межах праекта беларуска-літоўскага супрацоўніцтва “Два бакі – адна гісторыя і культура” рыхтуецца да правядзення фестываль “Гальшанскі замак”. Ён запланаваны на 23-24 жніўня.
Аўтобус №41 “вуліца Альшанская – вуліца Маладзёжная” будзе хадзіць часцей, а тралейбусы з “Хімвалакна” на Дзевятоўку – радзей.
Два жыхары “горада фатографаў” былі заўважаныя па сваіх фота- і відэапрацах. Здымак Аляксея Ласевіча набыла кампанія Samsung для рэкламы новага тэлефона ў Беларусі. А рэдакцыя Vimeo пахваліла відэаролік Вадзіма Худабца.
Аўтамабіль Форд Эскорт, у якім ехала сям’я з малым дзіцём, падчас руху па вуліцы Горкага пратараніў металічную агароджу. Аварыйную сітуацыю выклікаў белы Опель, які з’ехаў з месца здарэння.
Аб’яву, якая папярэджвае аб тым, каб не ставіць на мармуровы парапет рэчы, можна пабачыць на парэнчах пераходу, ля крамы “Баторыя”.
2 жніўня “Зялёны Гродна” апублікаваў інфармацыю пра тое, што недалёка ад рэчкі Юрысдыкі засыхае каштан, у той час як побач ідзе рэканструкцыя вуліцы Дзяржынскага.
Новыя залы для наведнікаў адчыніў музей гісторыі яўрэяў Гарадзеншчыны “На Траецкай”. Гарадзенцы актыўна дапамагаюць ва ўзнаўленні памяці пра трагічныя гады Другой сусветнай вайны.
Фігура Ісуса Хрыста, што стаіць на ганку Катэдральнага касцёла, апошнім часам была схаваная за рыштаваннямі. Некалькі дзён таму яе, адноўленую, адкрылі.