На выходных у Гродне спёка крыху спадзе
Сіноптыкі папярэджваюць, што на змену надзвычайнай гарачыні прыйдуць навальніцы і залевы. На 10 жніўня ў Гродзенскай вобласці абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Сіноптыкі папярэджваюць, што на змену надзвычайнай гарачыні прыйдуць навальніцы і залевы. На 10 жніўня ў Гродзенскай вобласці абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Графіці патрыятычнага характару кожны дзень бачаць наведвальнікі возера “Юбілейнае”.
“Беларусьфільм” здымае новыя серыі гістарычна-прыгодніцкага серыяла “Дзяржаўная мяжа” на беларуска-літоўскім памежжы.
Першая ў Беларусі магутная электрастанцыя, якая з дапамогай сонечных батарэй будзе выкарыстоўваць энергію сонца, з’явіцца ў Смаргоні.
У самую спёку санітарна-эпідэміялагічная служба прыпыніла эксплуатацыю Цэнтральнага пляжа на Нёмане, пляжаў у Ласосне і на Юбілейным возеры.
Амаль семдзесят год таму скончылася Вялікая Айчынная вайна. Але баявыя снарады дагэтуль схаваныя на беларускіх землях. Сёлета ў Лідзе знайшлі цэлы набор боепрыпасаў.
У Зэльве 23 жніўня адкрыецца рэгіянальная ярмарка “Ганненскі кірмаш 2013”, якая была ў XVIII стагоддзі знакамітай ў Еўропе. У 2002 годзе сучасны кірмаш быў адроджаны і з таго часу праводзіцца кожны год.
Адначасова два велапрабегі ладзяцца ў Гродне 11 жніўня. Адзін – для тых, каму за 18, другі – для дзяўчын і жанчын любога ўзросту.
У Гродне ініцыятыўная група “ВелаГродна” праводзіць конкурс пошуку гарадскіх велапарковак “28 +”. Кожны жыхар горада можа прыняць удзел і атрымаць у падарунак электронную чыталку, адзначыўшы на карце найбольшую колькасць новых велапарковак.
Фестываль “Кветкі – прыгажосць зямлі” пройдзе ў Жалудку 18 жніўня ў шосты раз. У праграме запланіравана дэфіле ў касцюмах з кветак, майстар-класы і конкурсы па стварэнні букетаў і кампазіцый з кветак і пялёстак, кветкавая фотавыстава.