Рэліквіі французскай святой пабывалі ў Гродне

Незвычайны госць з Францыі прыбыў гэтым летам у Беларусь. У гэтыя выходныя рэліквіі святой Тэрэзы з Ліз’ё завяршылі падарожжа па Гродзенскай вобласці ў Фарным касцёле.

Яшчэ адзін дом на Астроўскага зруйнаваны

Рэканструкцыя вуліцы Астроўскага скончылася ў траўні, але працы на ёй працягваюцца. Нядаўна заняліся домам інжынера Астроўскага. А ўчора, 3 жніўня, часткова зруйнавалі закінуты дом № 26.

У Гродне пачалі пазначаць веладарожкі

|

У першых днях жніўня ДАІ пачала пазначаць у Гродне роварныя сцежкі. Знакамі або піктаграмамі пазначаныя адмысловыя шляхі для раварыстаў на вуліцах Дубко, Крэмко, Суворава, а таксама ў Ласосне. Менавіта на вул. Дубко пабачыў вынік працы ДАІ карэспандэнт “Твайго стылю”.

“У Францыі таксама жывуць палякі?”

Яўрэі служылі ў Вермахце, не акцэнтуючы свайго паходжання, але ніхто ж не кажа, што Вермахт змагаўся за іх свабоду ды дзяржаву Ізраіль. Дык чаму беларусы не маглі служыць у Арміі Краёвай?

Фотафакт: Чаму падаражаў “Фрыскес”?

| Без катэгорыі

Дзякуючы зніжкам за корм для катоў трэба будзе… даплаціць 1250 рублёў?!

Такую “акцыю” прапаноўвае “Белмаркет” на Дамброўскага. Згодна з улёткай, стары кошт пакунку “Фрыскес” 3250 рублёў, новы – 4500. Адначасова мы бачым намаляваныя нажніцы ды значак “- 28%”.

Навучанне ў гарадзенскіх ВНУ зноў падаражае

|

На Гарадзеншчыне адукацыя даражэй на 22%, чым у сярэднім па краіне. На першым месцы рэйтынгу ўніверсітэтаў Беларусі па коштах навучання знаходзіцца Гарадзенскі медыцынскі ўніверсітэт, дзе навучанне каштуе каля 16 млн. 

Фотарэпартаж: Дзень ПДВ у Гродне

| Без катэгорыі

2 жніўня гэта традыцыйна дзень зухаватых хлопцаў у цельняшках, кавуноў і купання ў фантанах. Усё гэта ёсць на здымках карэспандэнта “Твайго стылю”.

 

 

 

Выйшаў першы нумар альманаху “УЗВышша”

|

Выданне падрыхтавана ў межах праграмы для сталых людзей “Універсітэт Залатога Веку”, якая з 2010 г. рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар”. Альманах прысвечаны найперш дзейнасці гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.

Ашмянскія мытнікі затрымалі кантрабанду адзення, вакцын для жывёл і мэблі

Мытнікі з Ашмян канфіскавалі ў пункце пропуску “Каменны Лог” незаконны груз на паўтара мільярда рублёў. Па дакументах грузавік IVECO вез у Маскву зборны груз з аўтамабільных запчастак і абсталявання.

Усталяванне шыльды ў памяць паўстанцаў пераносіцца

|

Усталяванне памятнай шыльды паўстанцам 1863 года не адбудзецца, як планавалася, 2 жніўня каля вёскі Кадыш Гарадзенскага раёна. Яно перанесена на нявызначаны тэрмін з прычыны бюракратычных перашкод.