У лабавым сутыкненні пацярпелі 4 машыны. Дзякуючы рамням бяспекі ўсе жывыя

|

5 чалавек параненыя ў ДТЗ ў Ваўкавыскім раёне.

Чэмпіянат па брэйк-дансу прайшоў у ГрДУ (фота)

|

Чэмпіянат па брэйк-дансу “Adept Open Door” прайшоў 5 кастрычніка ў актавай залі ГрДУ імя Янкі Купалы. У праграме выступілі восем беларускіх каманд.

Сучасныя выявы Гродна паедуць у польскi Каліш

Традыцыйная сустрэча прадстаўнікоў польскага і беларускага ўніверсітэтаў у Гродне распачалася выставай польскіх выкладчыкаў, а скончылася выставай польскіх студэнтаў.

“Твой стыль” шукае аўтараў

|

“Твой стыль” шукае новых аўтараў у Гродне і па ўсёй Гарадзеншчыне. Калі табе цікава далучыцца да нашай каманды і ўнесці свой уклад у развіццё праекта – станавіся нашым карэспандэнтам!

“Год беражлівасці”: як зрабіць стойку пад штандар

|

У Год Беражлівасці ганаровая справа для кожнага грамадзяніна – зрабіць стойку пад штандар. Парада з серыі “зрабі сам” можа быць асабліва карысна дзяржслужачым.

У парку Жылібера назіралі за птушкамі

| Без катэгорыі

Арганізацыя “Ахова Птушак Бацькаўшчыны” запрасіла гарадзенцаў палічыць птушак.

Такі “Халон” нам не страшны (абноўлена)

|

На фоне гарадзенак яны глядзеліся як пяцікласніцы на фоне акселератак-выпускніц. Зусім на выгляд маладзенькія, маленькага росту ізраільскія дзяўчаты прыехалі браць урокі гандбольнага майстэрства ў куды больш дасведчанай “Гараднічанкі”.

Гарадзенцы пра шанцы рубля: Дэвальвацыя прывядзе да краху

| Без катэгорыі

“Ці верыце вы ўладам, што новай дэвальвацыі рубля не будзе? Ці прыслухаліся да парады Лукашэнкі не бегаць па абменніках і не скупляць валюту?” – на гэтыя пытанні карэспандэнта БелаПАН адказвалі жыхары Гродна.

“Нёман” згуляў унічыю з “Тарпеда-БелАЗ”

|

Напярэдадні сустрэчы ў гульнях “Нёмана” з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ” была поўная раўнавага: у 30 праведзеных дагэтуль матчах чэмпіянату краіны каманды мелі па 10 перамогаў і яшчэ 10 разоў згулялі ўнічыю. Раўнавага ў супрацьстаянні каманд захаваецца цяпер як мінімум да наступнай іх сустрэчы ў Гродне.

Будынак Следчага камітэта аднавілі ў рэкордны тэрмін

| Без катэгорыі

Новую сядзібу Следчага камітэта ў Гродне ўрачыста адчынілі 4 кастрычніка. Будынак па вул. Горкага аднавілі ў рэкордны тэрмін: паміж рашэннем аб рэканструкцыі і зданнем у эксплуатацыю прайшло паўтара года.