У Гродне будуць дыскутаваць пра месца сучаснага ўніверсітэта

|

“Лятучы ўніверсітэт” разам з “Гарадзенскай бібліятэкай” 17 кастрычніка ладзіць у Гродне адкрыты семінар “Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі”. У сустрэчы прымуць удзел вядомыя выступоўцы з Гродна і Мінска. Мадэратар дыскусіі – Алесь Краўцэвіч.

Паўстанцаў узгадаюць у Свіслачы 27 кастрычніка

|

Як паведамляюць мясцовыя актывісты, традыцыйнае ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 г пачнецца ў 11.00 каля касцёла св. Францішка. Плануецца ўскладанне кветак і знічак да магілы Віктара Каліноўскага, помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту.

“Вострая і нязручная” Ірына Шатыронак прэзентавала новую кнігу

|

Прэзентацыя кнігі Ірыны Шатыронак “Чалавек з вуліцы Літаратурнай” адбылася ў бібліятэцы імя Карскага 10 кастрычніка. Кнігу і яе аўтарку – гарадзенскую пісьменніцу, крытыка і публіцыста, абмяркоўвалі напрацягу дзвюх гадзін. Асноўным апанентам аўтаркі выступіў прафесар Аляксей Пяткевіч.

Гродзенскія арнітолагі ладзяць штотыднёвыя экскурсіі для ўсіх ахвотных

|

Дасведчаных бёдуотчараў і тых, хто толькі вучыцца адрозніваць птушак, хоча назіраць іх у прыродных умовах, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае на бясплатныя экскурсіі па ваколіцах Гродна.

У Гродне пачалася добраахвотная акцыя “Чысты лес”

|

Студэнты гарадзенскіх каледжаў 11 кастычніка дапамагалі лясгасу распачаць акцыю “Чысты лес”. Афіцыйна акцыя распачынаецца ў суботу 12 кастрычніка, аднак гарадзенцы вырашылі быць уперадзе ўсёй краіны.

Лукашэнка прапануе Гарадзеншчыне асвоіць Калінінград

У часе прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных журналістаў Аляксандр Лукашэнка сказаў, што хацеў бы “забраць” Калінінградскую вобласць у Расіі, каб развіваць там сельскую гаспадарку. Успомніў ён і пра этнічнае паходжанне Сямёна Шапіры.

Топ-5 помнікаў-фантомаў Гродна

|

Часам няпрошаныя, часам доўгачаканыя помнікі, якія так і не атрымаў горад. “Твой стыль” адмыслова для сваіх чытачоў склаў спіс помнікаў, якія, быць можа, калі-небудзь і з’явяцца ў Гродне.

Гарадзенскія ўлады больш за 8 гадоў не даюць дазволу на будаўніцтва касцёла

|

Вернікі гродзенскай рыма-каталіцкай парафіі св. Язэпа звяртаюцца да ўсіх верных Гродзенскай дыяцэзіі з просьбай пра малітву ў інтэнцыі атрымання дазволу на будаўніцтва ўласнай святыні.

Гродзенскі тэатр лялек адкрывае музей

|

Першая экспазіцыя музея тэатра лялек будзе прысвечана найстарэйшаму беларускаму тэатральнаму мастаку Леаніду Быкаву.

У Гродне пройдуць слінга-флэш-моб, слінгашэсце і слінгаквэст

|

Гродзенскія слінгамамы традыцыйна далучаюцца да Сусветнага Тыдня Слінганашэння, якая сёлета адзначаецца з 7 да 13 кастрычніка пад дэвізам “На карысць нам дваім”.