Аматары настолак маюць цяпер у Гродне свой “Кубік”
У Гродне з’явілася першая крама настольных гульняў. Краму “Кубік” заснавалі стваральнікі беларускай картачнай гульні “Паўстанцы” Антось і Наста Янкоўскія.
У Гродне з’явілася першая крама настольных гульняў. Краму “Кубік” заснавалі стваральнікі беларускай картачнай гульні “Паўстанцы” Антось і Наста Янкоўскія.
Сёлета ў Іўі з’явілася арыгінальная кампазіцыя “Кола гісторыі”. На адкрытай пляцоўцы ў самым цэнтры горада ўсталяваны камяні, на якіх прымацаваны памятныя шыльды. Шыльды ўзгадваюць самыя важныя падзеі ў гісторыі Іўя.
Яўгенія Бачарыкава стала другой віцэ-міс конкурса, які прайшоў у турэцкім Бадруме і атрымала права прадстаўляць Беларусь у конкурсе Miss Tourism International 2014 у Малайзіі.
Энэргетыкі намагаюцца забраць частку балота, якое знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка “Азёры”, для торфанарыхтоўкі. Эколагі мяркуюць, што гэта знішчыць два возеры, чырвонакніжных жывёл і расліны.
Ветэран фотаклуба “Гродна” Наталля Дораш зладзіла сваю першую персанальную фотавыставу. Экспазіцыя “Палешукі” размясцілася ў Гродзенскай выставачнай зале.
Перад праглядам пастаноўкі “Сон у летнюю ноч” паводле Шэкспіра гледачы на анімаванай экскурсіі пазнаёміліся з жыццём тэатра. Пад жывую музыку можна было паўдзельнічаць у віктарыне па гісторыі тэатра.
На два месяцы плот каля парка імя Жылібера ператварыўся ў сапраўдную галерэю пад адкрытым небам. Да нас прыехаў арт-праект Zabor! Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ў пятніцу, 25 кастрычніка.
Легіянер гарадзенскага “Нёмана” Эссаме Гі Стэфану даў інтэрв’ю праграме “Время футбола”, якую транслюе новы канал “Беларусь 5”.
Кабінет Канфуцыя створаны на базе Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе цэнтр па вывучэнні мовы і культуры Кітая дзейнічае з 2007 года.
Паветра прагрэецца да +17ºС, што на 8ºС вышэй за звычайныя дзённыя тэмпературы гэтай пары году, але пройдуць дажджы.