Скідзель стаў горадам-спадарожнікам Гродна

|

7 мая прэзідэнт падпісаў указ “Аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў”. Такі статус могуць цяпер атрымаць гарады абласнога ці раённага падпарадкавання, а таксама гарадскія пасёлкі, што знаходзяцца ў адлегласці да 60 км ад абласнога цэнтра.

“Шынель” для Гродна ад польскага рэжысёра

Польскі рэжысёр Пётр Дамброўскі скончыў пастаноўку спектакля “Шынель” у Гарадзенскім драмтэатры, прэм’ера адбудзецца 15 мая.

Ля Новага замку прайшла акцыя-віншаванне ветэранаў Вялікай айчыннай (фота)

Напярэдадні 9 мая моладзь з праектаў “Жывая гісторыя” і “Ведай нашых”, а таксама бібліятэка імя Карскага і Фонд міру правялі музычна-танцавальную акцыю для ветэранаў.

Імідж Гродна як культурнай сталіцы Беларусі будуць прасоўваць… поп-спевамі ў клетцы

|

Перформанс у гарадзенскім заапарку правядзе мясцовае поп-трыа “17 секунд”. У аўторак 13 мая, у поўдзень, спявачкі, загрымаваныя пад вядзьмарак – персанажаў славянскіх казак – заспяваюць у воўчай клетцы.

Бітва з “Цмокамі” працягваецца

|

Баскетбалісты “Гродна-93” працягваюць барацьбу за перамогу ў чэмпіянаце краіны. У трэцім матчы фінальнай серыі супраць сталічных “Цмокаў-Мінск” гарадзенцы перамаглі 7 траўня з лікам 89-85.

“Нёман” – “Шахцёр”: прага рэваншу

|

Футбалісты гарадзенскай каманды ў чарговым матчы чэмпіянату краіны сустракаліся 7 траўня з салігорскім “Шахцёрам”. Менавіта салігорцы некалькі дзён таму перашкодзілі камандзе Сяргея Саладоўнікава другі раз у гісторыі заваяваць Кубак Беларусі, перамогшы гарадзенцаў з лікам 1-0.

Гарадзеншчына застаецца ў лідарах па колькасці доўгажыхароў (інфаграфіка)

Чарговы год запар аказваецца, што найбольшая колькасць беларусаў, якія перайшлі 100-гадовую мяжу, жыве ў Заходняй Беларусі, перадусім на Гарадзеншчыне. У параўнанні з маем 2013 наша вобласць нават павялічыла адрыў.

Канцэрт гарадзенскага гурта Pet Nihil адмянілі з-за “экстрэмізму”

|

Гарадзенскія ўлады забаранілі канцэрт-прэзентацыю новага альбому Pet Nihil, які быў запланаваны на 11 траўня. Выступіць мелі таксама гурты Re1ikt і Ściana. Але ідэолагам не спадабалася вокладка апошняга альбому гарадзенскіх панкаў.

Гастранамічная мапа Гродна: бар “Амігас”

Своеасаблівы малодшы брат “Кубы” ўсяго за няпоўныя тры месяцы працы дасягнуў не меншай папулярнасці. Бар адменты кухняй, рэдкім півам і жывой музыкай – “Амігас” цалкам можа быць самай маленькай канцэртнай кропкай у горадзе. “Твой стыль” пабываў у маленькім кавалку Мексікі ў Гродне і нам спадабалася.

Пачаўся анлайн-прыём працаў на Фестываль AD.NAK!

|

Сайт Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! adnak.by пачаў прыём працаў. Дэдлайн – 9 чэрвеня.