Фотафакт: рамонт у Фарным касцёле

Напэўна, многія жыхары Гродна паспелі заўважыць, што з лесвіцы галоўнага каталіцкага храма горада здымаюць тынкоўку. Аказваецца, рабочыя ўзяліся за рамонт фасада. На дадзены момант ідуць даследаванні стану будынка, у хуткім часе будаўнікі возьмуцца за працу. Таксама варта нагадаць, што рамантуецца і адзін з алтароў унутры касцёла.

Забытая гісторыя Гарадзеншчыны: пра знакамітага яўрэйскага футбаліста Пінхаса Малевіча расказвае яго сын

Футбаліст “Макабі” перажыў вайну ў Штатах, у Халакосце страціў сям’ю, але ніколі не забыў пра свае гарадзенскія карані.

“Гродна-93” прайгралі фінал

14 мая ў Мінску завяршылася чацвёртая гульня фіналу паміж мінскім клубам “Цмокi” і “Гродна-93”. На жаль, і чацвёртая гульня была прайграна гарадзенцамi, як і тры папярэднія.

ACAB на сцяне значыць “Усе каты прыгожыя”?

Многія гарадзенцы заўважалі на дамах, платах або прыпынках абрэвіятуру ACAB. Але як яна расшыфроўваецца, практычна ніхто не ведае.  А гэты надпіс мае сваю гісторыю.

У Гродне судзяць міліцыянтаў, якіх падазраюць у перевышэнні паўнамоцтваў

У красавіку ў судзе Кастрычніцкага раёна пачалі разглядаць справу двух міліцыянтаў, якіх падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Першыя тры паседжанні праходзілі адкрыта, а на чацвёртым, якое прайшло 13 мая, суддзя прыняў рашэнне разглядаць справу ў закрытым рэжыме.

ХК “Нёман” даведаўся пра сваіх супернікаў у Лізе Чэмпіёнаў

Учора ў Празе адбылося лёсаванне групавога этапу Хакейнай Лігі Чэмпіёнаў сезону 2015-16 г. 48 клубаў былі падзеленыя на 16 груп па 3 клубы ў кожнай.

Беларусь прынялі ў Балонскі працэс

|

Беларусь прынята ў Балонскі працэс рашэннем міністраў адукацыі краін агульнаеўрапейскага прасторы. Балонскі камітэт прызнаў поспехі ў развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі краіны, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Вернікі Альшанкі і Фабрычнага развіталіся з капліцай

11 мая ў старой капліцы, каля якой цягам амаль 20 год мясцовыя вернікі збіраліся на малітве, ружанцовых і маёвых набажэнствах, працэсійна праводзілі памерлых, была адпраўлена апошняя св. Імша. Невялікая святыня, як гістарычны для парафіі аб’ект, будзе перанесена на пляц, дзе збудуюць новы касцёл для парафіі Святога Духа.

Вясеннія прэм’еры і гастролі: новы выпуск відэанавін гродзенскага драмтэатра

|

У чарговым выпуску відэанавін гродзенскага драмтэатра акторка Аксана Машынкова расказвае пра тэатральную прэмію “Пегаз. Залатыя крылы”, абменныя гастролі з Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі і новы спектакль “Матылёк”, прэм’ера якога адбудзецца 15 мая.

У гарадзенскай сінагозе будуць размаўляць пра дыялог паміж хрысціянамі і іўдзеямі

|

Адкрыты семінар-дыскусія “Гісторыя ўзаемадачыненняў хрысціян і іўдзеяў у Польшчы” адбудзецца 14 траўня ў гарадзенскай сінагозе.