Знемагаючыя ад спякоты гарадзенцы кінуліся скупляць вентылятары

|

У анамальна спякотнае надвор’е, якое пануе некалькі тыдняў у Беларусі, многія людзі на працы і дома ратуюцца любымі магчымымі сродкамі, у тым ліку з дапамогай вентылятараў: апошнім часам продаж гэтых прыладаў у крамах падняўся ў разы.

Журналіст Андрэй Мялешка просіць міліцыю пакараць інтэрнэт-паклёпнікаў

|

Гарадзенскі журналіст Андрэй Мялешка падаў заяву ў міліцыю з просьбай высветліць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія пішуць паклёпніцкія ананімныя артыкулы пра гарадзенскіх журналістаў і грамадскіх дзеячоў на спецыяльна створаным сайце.

Гістарычныя аўторкі ў “Краме Ц”: Рэлігійнае аблічча Гродна

Чарговым госцем гістарычнага аўторка для цікаўных гарадзенцаў стаў краязнаўца і экскурсавод Віктар Кірэеў. Ён распавёў пра рэлігіі і канфесіі, якія суіснавалі на нашых землях, манаскія ордэны Гродна, а таксама пра адметнасці гісторыі і архітэктуры гарадзенскіх храмаў.

Калі ідэі становяцца рэальнасцю: Сцяну каля Новага Замка ператвораць у гравюру

Праз тыдзень у Гродне з’явіцца новая адметнасць: ініцыятыўныя гарадзенцы ўсё ж такі дамагліся дазволу выкарыстаць бетонную апору ля сцен Новага замка для нанясення на яе старой гравюры горада.

Бежанец з Украіны: П’яны беларус спрабаваў пабіць мяне, пачуўшы ўкраінскую мову

Падзеі ва Украіне непасрэдным чынам кранулі і Беларусь: у нашую краіну прыехалі шмат украінскіх бежанцаў, якія ратуюцца ад вайны і шукаюць міру. “Твой стыль” знайшоў і паразмаўляў з адным з іх, які разам з сям’ёй пераехаў у Гродна.

Фотафакт: Каля Дома Вагнэраў з’явіцца памятны знак

|

За аснову аўтары ўзялі гранітны слуп перадваеннай вытворчасці.

Пляжныя футбалісты з Гродна: Прыемна стаць другімі ў краіне

|

Пасля грандыёзнага выступлення гарадзенскай каманды на чэмпіянаце Беларусі па пляжным футболе карэспандэнт “Твайго стылю” пагутарыў з абаронцам гарадзенцаў Іллёй Савічам, які распавёў аб тым, як каманда ішла да другога месца ў краiне.

Не прайшло і года: Чаму зачыніўся бар LumberJack?

Не праіснаваўшы і паўгода, зачыніўся самы брутальны бар горада LumberJack. “Твой стыль” сустрэўся з уладальнікам ўстановы Максімам і даведаўся пра прычыны закрыцця.

Усім патрэбен дом: гарадзенскія мадэлі заклікаюць дапамагаць бадзялым жывёлам

11 жніўня ў парку Жылібера адбыўся модны паказ з удзелам мадэляў і бадзялых жывёл.  Мэта акцыі, якую правяла дызайнерка Алена Паспелава і арганізацыя “Адданае сэрца”, паказаць, што ўсе жывёлы аднолькава прыгожыя і няма розніцы паміж набытым і ўзятым у прытулку сабакам.

Такому не вучаць ва ўніверах: У Гродне “на пальцах” раскажуць пра правы чалавека

|

Хочаш даведацца, хто такія праваабаронцы і ад чаго яны абараняюць нас? Паразважаць, навошта патрэбна міжнародная салідарнасць і што такое гуманітарны антыфашызм? Гэта і многае іншае на семінары 15 жніўня ў Гродне!