Гарадзенцаў запрашаюць на гарадскі прабег “Grodno Run”
У суботу, 8 кастрычніка, гарадзенцаў запрашаюць на лёгкаатлетычны прабег “Grodno Run” па цэнтральных вуліцах горада ў рамках папулярызацыі лёгкай атлетыкі ў вобласці і краіне ў цэлым.
У суботу, 8 кастрычніка, гарадзенцаў запрашаюць на лёгкаатлетычны прабег “Grodno Run” па цэнтральных вуліцах горада ў рамках папулярызацыі лёгкай атлетыкі ў вобласці і краіне ў цэлым.
Габрэі ўсяго свету, у тым ліку і гарадзенскія, 2 кастрычніка пачалі адзначаць адно з найважнейшых святаў года – Рош Ха-Шана або інакш габрэйскі Новы год. Гэта свята адносіцца да ліку найбольш важных і з iм звязана многа сімвалічных абрадаў.
У 2007 годзе Гродзенскі піваварны завод зварыў сваё апошняе піва. Векавая традыцыя варыць піва ў Гродне была спыненая. Сёння усё піваварства ў горадзе сканцэнтравана толькі ў руках народных умельцаў.
У Гродне з 30 верасня па 2 кастрычніка праходзілі сустрэчы Кубка Беларусі сярод жаночых каманд па баскетболе. Гарадзенскія “Алімпія” і “Вікторыя” на сваёй пляцоўцы не здолелі парадаваць заўзятараў і занялі толькі трэцяе і чацвёртае месца.
Пасля разгромнай паразы ў Оршы гарадзенскія футбалісты рэабілітаваліся перад сваімі заўзятарамі. У Гродне каманда Андрэя Козіча абыграла аднаго з лідараў чэмпіянату – “Сталіцу”. На апошняй секундзе матчу вырашальны гол забіў Дзяніс Мазны.
У Сусветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам, 3 кастрычніка, гарадзенскі фатограф Ян Хведчын прадставіў сацыяльны фотапраект “Женское НЕТ алкоголизму”. Фатограф правёў ананімнае апытанне 112 дзяўчат на тэму ўспрымання п’яных мужчын на жаночых форумах і ў сацыяльных сетках і адлюстраваў рэальныя сітуацыі, расказаныя жанчынамі.
Супольнасць “Студэнты.by” запрашае гарадзенцаў на суботні “Спеўны Сход” з Сяргеем Доўгушавым! Жадаеце прыемна, утульна і цікава правесці суботні вечар? Далучайцеся да “Спеўнага Сходу”!
У краме, што працуе з 1 кастрычніка, можна набыць рамесныя вырабы беларускіх майстроў: ад упрыгожванняў да посуду. Гаспадыня “Лёлі” Дар’я Фядотава-Вановіч лічыць, што такія рэчы заменяць масавыя кітайскія тавары і павысяць спажывецкую культуру гарадзенцаў. А ў будучыні тут змогуць праходзіць майстар-класы і тэматычныя мерапрыемствы.
Штогадовы парад тралейбусаў прайшоў 1 кастрычніка ў Маскве. Сёлета ў калоне электрамашын па сталіцы Расіі ўпершыню прайшоў эксперыментальны дуобус “Белкамунмаша”, названы ў гонар князя Вітаўта. Дуобус БКМ 43303А VitovtMAX, у адрозненні ад звычайных тралейбусаў ці электробусаў, мае ўбудаваны дызельны рухавік, што можа круціць генератарную ўстаноўку. У Маскве VitovtMAX ад пачатку лета праходзіць тэставанне і выкарыстоўваецца на камбінаваных маршрутах, дзе часткова адсутнічае кантактная сетка.
Традыцыйны кірмаш “Залатая восень” прайшоў у першыя выходныя кастрычніка на Савецкай плошчы ў Гродне. У iм прынялі ўдзел сельгаспрадпрыемствы вобласці і фермерскія гаспадаркі, якія прапаноўвалі гараджанам сваю прадукцыю.