Гітары з Гродна ведаюць ва ўсім свеце
Гарадзенскі гітарны майстар Андрэй Кібінь – самы вядомы вытворца “класічных” гітар у Беларусі. Яго гітары трымаюць у руках Дзідзюля, Уладзімір Пугач (J:Морс) і аўстралійскі гітарыст Томі Эмануэль.
Гарадзенскі гітарны майстар Андрэй Кібінь – самы вядомы вытворца “класічных” гітар у Беларусі. Яго гітары трымаюць у руках Дзідзюля, Уладзімір Пугач (J:Морс) і аўстралійскі гітарыст Томі Эмануэль.
Гарадзенскі журналіст Анджэй Пісальнік 20 красавіка ў музеі горада Гдыня ў Польшчы атрымаў ўзнагароду імя Мацея Плажыньскага. Ён стаў лепшым у намінацыі “журналіст паланійных СМІ”.
Монабрэндавы магазін размясціўся ў гандлёвым цэнтры “Алмі” па вуліцы Касманаўтаў. Гэта першы магазін карэйскай кампаніі, адкрыты ў партнёрстве з беларускай сеткай салонаў “На сувязі”, якая працуе на рынку рознічных продажаў ўжо 12 гадоў і мае ў Беларусі 60 крам.
Сёння ў парку Жылібера прайшоў апошні дзень “Кубка Гродна” па спартовым арыентаванні. Удзел узялі каманды з Беларусі і з краін-суседак. Свае здольнасці арыентавацца па мапе ў гарадзкім асяроддзі маладзёны выпрабоўвалі ў чатырохкутніку вуліц Ажэшкі-Дзяржынскага-17 верасня-Ціміразева.
Тыдзень таму яго адкрыты ліст да Сямёна Шапіры імгненна апынуўся на старонках многіх СМІ і інтэрнэт-парталаў. Зараз, калі першыя жарсці крыху ўлягліся, мы паразмаўлялі з Ігарам Кузьмінічам пра тое, якім выдаўся яго першы тыдзень пасляўніверсітэцкага жыцця, а таксама пра планы.
Праблема залежнасці можа быць не толькі звязана з наркотыкамі. Часцяком усё пачынаецца з алкаголю, які не выбірае ні ўзросту, ні полу. Іне 27 гадоў. Праблемы з залежнасцю пачаліся шэсць гадоў таму. Год таму яна прыняла рашэнне больш не ўжываць…
Андрэй – былы наркаман з 20-гадовым стажам. Ужо амаль тры гады ён не ўжывае ніякіх наркотыкаў. Андрэй распавёў “Твайму Стылю” пра жыццё з наркотыкамі і без, і пра тое, адкуль бяруцца сілы жыць далей.
Каталікі Гродна і ваколіц напярэдадні Вербніцы пры дзевяціградусным марозе прайшлі Крыжовым шляхам па Савецкай плошчы. Чацвёрты раз гэтым паўтарагадзінным набажэнствам распачынаецца Вялікі тыдзень перад святам Змёртвыхпаўстання.
Невялікая зала Абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці была цалкам запоўнена людзьмі. Арганізатары дзівіліся, што так шмат людзей зараз цікавіцца паэзіяй, у той жа час у шэрагах студэнтаў чуліся смяшкі. Аднак імпрэза праходзіла ў добразычлівай і цёплай атмасферы.
Выстава жывапісу маладой гарадзенскай мастачкі Сняжаны Віцецкай адкрылася 21 сакавіка ў галерэі “Тызенгаўз”.