Прывалка: апошнія дні да закрыцця

Праз некалькі дзён, 1 верасня, на паўтары месяцы закрыецца памежны пераход Прывалка-Райгарад. Колькасць жадаючых перайсці беларуска-літоўскую мяжу за апошнія дні моцна павялічылася. Памежнікі, што ўчора прапускалі нас пехатою, наракалі, што людзей больш чым звычайна разы ў чатыры.

Філасофскія формы Паўла Кастусіка знайшлі месца ў Гродне

У Гродне 26 жніўня ў галерэі “Крыга” адкрылася выстава беларускага мастака Паўла Кастусіка. Праект быў задуманы спецыяльна для гарадзенскай галерэі, што паўплывала на выбар фарматаў карцін, іх колькасць і каларыстыку.

Міндоўг, Гедымін, Вітаўт і Ягайла сустрэліся на “Гальшанскім замку”

Традыцыйны фестываль “Гальшанскі замак” сёлета ўпершыню адбыўся ў межах беларуска-літоўскага праекта, фінансаванага са сродкаў ЕС. І ўпершыню без “Старога Ольсы”.

Смеццевая рэвалюцыя ў Польшчы: карысныя змены прывялі да хаосу?

Чытачы “Твайго стылю” маглі ўжо чуць, што ў суседнім Беластоку актыўна абмяркоўваецца праблема сартавання смецця. Мясцовыя СМІ рэгулярна ўзгадваюць пра абуранасць гараджан сітуацыяй, што склалася вакол сартавання і вывазу смецця. “ТС” паспрабаваў разабрацца, у чым сэнс “смеццевай праблемы” беластачан.

У Гродне ўшанавалі памяць польскіх жаўнераў

|

У чацвер 15 жніўня на вайсковых могілках у Гродне прайшло ўшанаванне памяці польскіх жаўнераў. Мерапрыемства з удзелам Генеральнага консула Польшчы Анджэя Хадкевіча і дэпутата польскага Сейму Кшыштафа Юргеля сабрала каля 50 чалавек.

Гарадзенскія філатэлісты: падарожжа на выставу праз святую гару

У канцы мінулага тыдня група гарадзенскіх філатэлістаў прыняла ўдзел у міжнароднай беларуска-польскай моладзевай выставе “140 год чыгунцы Адэса-Каралявец”. Выстава праходзіла ў маленькім мястэчку Чарэмха, з польскага боку мяжы.

Гарадзенскія веласіпедысткі праехаліся па горадзе ў сукенках

11 жніўня ў Гродне прайшла другая па ліку “дамская пакатушка”. Дзяўчаты без абмежаванняў ва ўзросце праехаліся на роварах па цэнтры горада, набярэжнай і парку.

Каштан на Дзяржынскага вызвалілі з “палону”

2 жніўня “Зялёны Гродна” апублікаваў інфармацыю пра тое, што недалёка ад рэчкі Юрысдыкі засыхае каштан, у той час як побач ідзе рэканструкцыя вуліцы Дзяржынскага.

Arche вярнуўся ў Гродна з прэзентацыяй

У той самай зале па вул. Будзёнага 48а, дзе восенню мінулага года міліцыя затрымала рэдактара часопіса Arche Валера Булгакава, прайшла першая пасля вымушанага перапынку прэзентацыя выдання.

У Гродне стартаваў Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы

У адкрытым Чэмпіянаце прымаюць удзел больш за 450 спартсменаў. Па выніках спаборніцтваў у нацыянальную зборную будзе адабрана каля 25-27 чалавек.