Гарадзенскі рэтра-коміс: хочам купляць беларускае

|

На вуліцы Калючынскай з’явіўся першы ў Гродне рэтра-коміс. Гаспадыня коміса, Святлана Чэркес, раскладае па паліцах маленькай крамы карціны і стауэткі, старыя фотаздымкі і габелены. Па яе словах, хаця афіцыйнага адкрыцця крамы не было, гарадзенцы ўжо пачалі прыносіць тавары.

У доме інжынера Астроўскага будзе корпус шпіталя

|

У будынку па вуліцы Астроўскага, побач з дзіцячым шпіталём, будаўнічыя працы вядуцца з сярэдзіны лета. Што цяпер будзе знаходзіцца ў колішнім доме інжынера Астроўскага?

Старадаўні гранітны слуп выкапалі на Дзяржынскага

|

Не паспеў рэдкі артэфакт з’явіцца з-пад зямлі, як нехта ўжо хоча прыбраць яго да рук!

АўтаГродна зладзілі флэшмоб на выездзе з горада: жарсці кіроўцаў скончыліся танцамі

|

Незвычайны спосаб вырашаць канфлікты на дарозе прадэманстраваў партал Autogrodno.by і балет Яўгена Якуша.

Зрэжысэраваная “разборка” кіроўцаў завяршылася музыкай і танцамі. Флэшмоб зладзілі на выезде з горада ля Панямуні.

Гардзееў: “Горадня ці Гародня? Мы не адкажам на гэтае пытанне дакладна…”

Прайшла прэзентацыя кнігі “Тапанімія старажытнай Гародні (XII-XVIII ст.)” Юрыя Гардзеева. Чарговую кнігу ў серыі “Гарадзенская бібліятэка” прадставілі ў традыцыйнай зале на Будзёнага 48а.

Суд адхіліў патрабаванні праваабаронцаў аб правядзенні пікету

23 верасня ў судзе Ленінскага раёна разглядалася скарга гарадзенскіх праваабаронцаў, якім гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікету, прысвечанага палітвязню Алесю Бяляцкаму.

Гарадзенскі Музей Багдановіча прымае ўдзел у еўрапейскім конкурсе фільмаў

Камедыйны трымценнік пра вяртанне паэта ў свой гарадзенскі дом знялі ў Музеі Максіма Багдановіча ў Гродне. Васьміхвілінная стужка прысвечана сумеснаму беларуска-літоўска-латышскаму праекту па стварэнні інтэрактыўнага сайта – своеасаблівага віртуальнага музея.

Манхэтанскі кінафестываль зноў пакажа ў Гродне лепшыя кароткаметражкі

|

У Гродне з 27 па 29 верасня ў кінатэатры “Чырвоная зорка” пройдзе XVI штогадовы Манхэтанскі фестываль кароткаметражнага кіно.

Са стартам тыдня кінафестывалю, новы сезон паказам 10 фільмаў-фіналістаў 2013 года адкрые і гарадзенскі кінаклуб “Ракурс”.

Футбол без расiзму! “Fans cup” стартаваў у Гродне

Сёння у Гродне стартаваў трэцi гарадскі турнір сярод фанатаў замежных клубаў. У ім прымае ўдзел сем каманд: фанаты “Рэала”, “Чэлсі”, “Арсенала”, “Манчэстар Юнайтэд”, “Ліверпуля”, аб’яднаная каманда “Эвертан і Рэйнджэрс” і пачаткоўцы турнiру – каманда “Барселона”.

На адзін дзень “Крыгу” акупавалі лялькі

|

У апошні дзень лета ў галерэі “Крыга” прайшла незвычайная выстава. Доўжылася яна адзін дзень і, мяркуючы па наведвальнасці, мела поспех. 31 жніўня тут праходзіла выстава-продаж прац Галіны Жамчужнікавай. Робіць майстрыха лялькі і біжутэрыю хэнд-мэйд.