Дом на кватэру не мяняю

Уладальнікі двух дамоў па вуліцы Гарнавых адмовіліся ад дзяржаўных кватэр, якія ім прапанаваў “Гроднагрампраект”, які вядзе рэканструкцыю вуліцы Суворава.

Указ №60 ужо не такі страшны

Са слоў генеральнага дырэктара УП “Надзейныя праграмы” Юрыя Зісера з дакуманту аб інтэрнет-фільтрацыі прыбралі самыя адыёзныя пункты.

Беларуска-польскі інфармацыйна-турыстычны цэнтр адчыніцца ў Гродна

Чатыры такіх цэнтры з’явяцца ў Гродне, Варшаве, Беластоку і Брэсце. Плануецца спрасціць працэдуру пераходу мяжы і палепшыць ракламна-інфармацыйную падтрымку турызму ў Польшчы і Беларусі.

У Каложскім парку паселяцца вавёркі

У бліжэйшым часе дваццаць пяць вавёрачак пераселяцца з Гродзенскага заапарку ў Каложскі парк.

Толькі кожны шосты абітурыент мае шанцы трапіць на бюджэтную форму навучання

Гэта прагноз Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў. З агульнай колькасці абітурыентаў на ўсе формы навучання трапяць 60% зарэгістраваных на ЦТ.

Аўгустоўскі канал зменіць статус

На пасяджэнні беларуска-польскай працоўнай групы па ўзаемадзеянні ў галіне турызму, якое адбылося ўчора ў Гародні, была абумоўлена дамова аб сумесным судаходстве на Аўгустоўскім канале і аб стварэнні міжнародных пешаходных і роварных маршрутаў. Прапановы ўдзельнікаў сустрэчы перададзены ў МЗС.

Армянка Ані: у Беларусі мне вельмі камфортна

Армянка Ані прыехала працаваць на індыйскі кірмаш гандляркай. Беларуская моладзь падалася больш самастойнай, а разам з тым беларускі больш паляць і больш п’юць піва.

Загінуў на Купаллі

|

17-гадовы юнак загінуў мінулай ноччу ў Крэве ад выбуху падчас святкавання Купалля. Яшчэ восем чалавек пацярпелі.

Дударскі гурт “Ірдарад”: граем паўсюдна, дзе ёсць плошча і натоўп

Гурт даволі малады – граюць толькі год, але ўжо маюць сваіх прыхільнікаў. Усе называюць іх дудурамі – аднак удзельніца Надзя кажа, што граюць яны не зусім на беларускай дудзе.

Больш за 250 дзяцей на Гродзеншчыне сёлета пацярпелі ад укусаў кляшчоў

|

Колькасць зваротаў ахвяр кляшчоў у абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ў параўнанні з мінулым годам узрасла на 19,2%.