Пілігрымка Беласток-Гродна-Вільня

|

16 жніўня з Беластока ў Вільню рушыць 18. Пешая Экуменічная Пілігрымка. Паломнікі традыцыйна спыняцца ў Гродне.

Мабільнікі пад дыванком і цыгарэты ў возе

|

Незнаёмца, які ўначы ехаў на возе, гружаным скрынямі, заўважылі жыхары населенага пункта Павілойтэ. Яны і папярэдзілі смаргонскіх памежнікаў.

Жыццё і гісторыя, адлюстраваныя ў марках

|

Цэнтрам беларускіх філатэлістаў лічыць Гародню Фрэдэрык Гушча – арганізатар выставы марак, якая ўчора адкрылася ў галерэі на вул.Тызенгаўза,4.

“Кансэнт”, які пакінуў гарадзенцаў без кватэр, будзе ліквідаваны

|

Пракурор Гродзенскай вобласці звярнуўся ў гаспадарчы суд з пазовам аб ліквідацыі расійска-беларускага прыватнага прадпрыемства “Кансэнт”, дырэктар якога арыштаваны, а два жылых комплекса ў Гародні засталіся недабудаванымі.

Тры бочкі з бясплатнай вадой на вуліцах Гародні

|

Сёння пачаставацца вадой сасмаглыя гарадзенцы змогуць з бочак, усталяваных Гроднаводаканалам на вуліцах Суворава 140, Батанічнай 5 і Першай Працоўнай, 6.

ІХ пешая пілігрымка Гродна – Рось

|

6 жніўня, пасля святой Імшы у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы), пілігрымы з Гародні вырушаць да санктуарыўма ў Рось. Адлегласць у 75 кіламетраў вернікі пераадолеюць за 2 дні.

Пілігрымка да месца масавых растрэлаў

| Без катэгорыі

Гродзенскія грэка-каталікі зладзілі традыцыйную пілігрымку да старых гарадзенскіх фартоў у вёсцы Навумавічы, дзе ў часы Другой сусветнай вайны растрэльвалі мірных жыхароў ваколіц і святароў, манахіняў і манахаў, простых вернікаў.

Запішыся ў летнік «Паўночны вецер»!

| Без катэгорыі

Цікавішся старадаўнімі танцамі, спевамі ды іншымі народнымі традыцыямі? Хочаш добра правесці час? “Паўночны вецер” чакае цябе!

Вершнік з гарадзенскай Пагоні

На Грунвальдзкае поле нашыя продкі ішлі пад знакам Пагоні. Старадаўні герб упрыгожваў харугвы Вялікага княства, сярод якіх была і гарадзенская. Менавіта ў Горадні ля сьцен сівой царквы напярэдадні паходу зьбіраліся ваяры з усяе дзяржавы, адсюль жа і рушылі на захад. Месца было абранае невыпадкова.

 

На шчасце бегемота ёсць балота

| Без катэгорыі

Фотаздымак зроблены пад час наведвання Берлінскага заапарку. Назіралі купанне бегемотаў і зайздросцілі ім…

Як добра плюхацца ў такую гарачыню!