Мірскі замак задарагі для беларускіх турыстаў
Нядаўна адрэстаўраваны і найбольш раскручаны сярод турыстаў беларускі замак адкрыў новыя экспазіцыі і адразу ў разы падняў кошты квіткоў.
Нядаўна адрэстаўраваны і найбольш раскручаны сярод турыстаў беларускі замак адкрыў новыя экспазіцыі і адразу ў разы падняў кошты квіткоў.
У VI Міжнародным конкурсе жывапісу і графікі “На сваёй зямлі” ў Мінску ўдзельнічала 12427 дзіцячых малюнкаў з 26 краін.
Учора ў трэцяй гульні фінальнай серыі адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакеі гродзенскі “Нёман” у авертайме прайграў мінскаму суперніку і асноўнаму прэтэндэнту на чэмпіёнскі тытул з лікам 3:4.
У міжнародны дзень барацьбы з сухотамі у Гродне прайшла акцыя Чырвонага Крыжа “Белы рамонак”. Усе жадаючыя маглі прайсці бясплатнае флюраграфічнае абследаванне.
29 сакавіка ў Гродзенскай выставачнай зале адкрыецца выстава твораў мастакоў-выкладчыкаў.
Майстар-клас па роспісе велікодных яек у тэхніцы васкавы бацік заўтра арганізуе ў Гродне непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі.
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” звярнулася да Смаргонскага райвыканкама з ініцыятывай правядзення міжнароднага валанцёрскага летніка ў Залессі – на тэрыторыі палаца і парка Агінскага.
Кірмаш з удзелам польскіх і беларускіх артыстаў пачнецца сёння у польскім горадзе. Сабраныя падчас дабрачыннай акцыі сродкі будуць накіраваны на патрэбы дзяцей Гарадзеншчыны.
Інспектары мытнай службы з амаль 20-гадовым стажам атрымалі па тры з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за шматразовае хабарніцтва.
Сёння спаўняецца 93 гады з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйна гэтая дата ў Беларусі не адзначаецца, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці святкуюць яе як Дзень Волі. Гродзенскі хор беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” сёння выступіць на ўрачыстасцях, якія ладзяць у Беластоку Радыё Рацыя, Тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва” і Беларускі саюз у Польшчы . Канцэрт да Дня […]