Паліва з беларускіх заправак выцякае за мяжу

|

Імклівы рост коштаў на паліва ў Беларусі не адбіўся на памежным бізнесе па яго незаконным вывазе за мяжу. На  запраўках у Беластоку АІ-95 каштуе 5,10zl (каля 9360 рублёў па сённяшнім курсе супраць 4500 рублёў на беларускіх запраўках), дызель – 4,97 zl. Прыбытак відавочны.

Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка

|

Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» y 2011 годзе.

Мова, як падстава для адмены спаткання

|

Апошняе спатканне журналіста Анджэя Пачобута з бацькам было перапынена міліцыянтамі ў званні прапаршчыкаў з-за таго, што сын з бацькам размаўлялі на роднай мове. Польскай.

«Бацькоўскі маршрут» пачне працаваць у Гродна

|

З 15 жніўня Гродзенскі гарвыканкам арганізуе працу спецыяльных аўтобусных рэйсаў «Бацькоўскі маршрут» для падвозу ў дзіцячыя садкі дзяцей, якія пражываюць у мікрараёнах Вішнявец і Дзевятоўка.

Сардэчны пажар ператварыўся у бытавы падпал

|

У вёсцы Наваельня Дзятлаўскага раёна мужчына разліў ў доме жонкі растваральнік і падпаліў памяшканне. Падпальшчык хацеў … «проста» вярнуцца да жонкі, з якой развітаўся каля чатырох гадоў таму.

Да паўночы 1-га ліпеня – па цяперашніх стаўках

|

Сёння беларуская мытня пераходзіць на ўзмоцнены рэжым працы. Гэта зроблена з мэтай максімальнага павелічэння колькасці працэдур па мытным афармленні легкавых аўто, якія ўвозяцца ў рэспубліку.

XXIV Міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце. Старт сёння, у 15.30

|

З 9 па 12 чэрвеня адбудзецца міжнародная гонка сярод веласіпедыстаў. Арганізатарамі выступаюць аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама і Падляскага Саюзу веласіпедыстаў.

Гродзенскі дырэктарат стварыў фонд «Прыгожы горад»

|

На чэрвеньскім пасяджэнні Савета дырэктароў у горадзе Гродна створаны фонд «Прыгожы горад». Штоквартальна арганізацыі будуць пералічваць на яго рахунак да 5 адсоткаў памеру прыбытку, які застаецца ў іх распараджэнні.

Сёння «ў загадным парадку» кошты на бензін зніжаны на 13-22%

|

Канцэрн «Белнафтахім» устанавіў новыя рознічныя кошты (другі раз за тыдзень), пры гэтым АІ-92 раптам зрабіўся танней дызельнага паліва, а бензін АІ-95 даражэй за ўсё на 50 рублёў.

У закладніках застанемся… мы

Ну, быццам бы, і ўсё. Падпісана пагадненне, нібыта выдзелены мільярды крэдытаў, беларускія грамадзяне, у тым ліку эколагі і энэргетыкі, п’юць шампанскае…