“Песняры” спелі на карысць Наваградскага замку
Сродкі , атрыманыя ад канцэрта “Песняроў” у Наваградку, накіраваныя на кансервацыю вежаў Наваградскага замку. Такім чынам, унёсак на аднаўленне помніка зрабіў кожны, хто набыў білет.
Сродкі , атрыманыя ад канцэрта “Песняроў” у Наваградку, накіраваныя на кансервацыю вежаў Наваградскага замку. Такім чынам, унёсак на аднаўленне помніка зрабіў кожны, хто набыў білет.
Сёлета ўпраўленне адукацыі плануе стварыць у горадзе першы і другі класы з беларускай мовай навучання.
Маці Алеся сп Ларыса Аляксандраўна кажа, што лістоў ад сына атрымала ўжо шмат – практычна мае ліст на тыдзень, а то і больш. Сама Ларыса Аляксандраўна піша сыну штодня.
Конкурс эскізных праектаў сярод беларускіх прафесійных мастакоў, скульптараў, архітэктараў сёння абвясціла ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкаму.
Намеснік упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Уладзімір Ламека пракаментаваў сітуацыю, якая ўзнікла ў гарадзенскай турме падчас спаткання Андрэя Пачобута з бацькам.
17 шчанюкоў ёркшырскага тэр’ера разам з іх мамай затрымалі гродзенскія памежнікі ў пункце пропуска “Бераставіца”.
Малых знайшоў службовы памежны сабака Друза.
У музеі Максіма Багдановіча 9 чэрвеня маладая гарадзенская паэтка Ганна Аўчыннікава прэзентавала першы ўласны паэтычны зборнік “Ад зачыненай брамы”.
18 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адзначаць 205-годдзе з дня нараджэння кіраўніка сялянскага антыцарскага паўстання на Слонімшчыне Міхала Валовіча, пакаранага смерцю ў Гродне 2 жніўня 1833 года.
Сёння, з пачаткам дажджоў, адмененыя ўзмоцненыя дзяжурствы, якія трывалі апошнія дні ў Гродзенскім лясгасе.
У Лідзе, Ваўкавыску, Наваградку і Шчучыне пакуль застаецца чацьвёртая з пяці магчымых ступень пажаранебяспекі.
У судзе Кастрычніцкага раёна слухаецца крымінальная справа па абвінавачанні былога кіраўніка расійска-беларускага СТАА “Кансент” у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, і ў крадзяжы грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.
Пацярпелымі па справе прызнаныя больш за 200 жыхароў Гродна, якія ўнеслі свае грашовыя сродкі на будаўніцтва кватэр.