Пра Беларусь, якой ужо няма

|

А таксама ментальнасць беларусаў, людскую мараль, каханне і  цуды святога Францыска пойдзе гаворка на сустрэчы Дануты Бічэль з гродзенцамі, якую сама паэтка называе запозненай прэзентацыяй выдадзенай паўгады таму кнігі ўспамінаў “Мост святога Францішка”.

Сустрэча адбудзецца 12 чэрвеня ў грэка-каталіцкай парафіі ў капліцы на Дзевятоўцы.

Будаўніцтва цэха азотнай кіслаты ў Гродне не выклікала пытанняў?

Заўтра апошні дзень падачы заяўкі на неабходнасць правядзення грамадскіх слуханняў па абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праекта будаўніцтва цэха азотнай кіслаты акцыянерным таварыствам “Гродна Азот”.

У Гродне адзначылі 170-годдзе Элізы Ажэшкі

Сёння спаўняецца 170 год з дня нараджэння вядомай піьсменніцы Элізы Ажэшкі. Абласная бібліятэка імя Карскага ў гонар пісьменніцы зладзіла двухдзённае свята.

У Гродне адбудзецца паказ лепшых еўрапейскіх дакументальных стужак

|

Удзельнікі кінапрагляду, запланаванага на 10 чэрвеня, убачаць фільм Таццяны Дубавец “З жыцьця тутэйшых”, а таксама стужку, прысвечаную вайне ў Косаве.

Журналіста Андрэя Пачобута будуць судзіць 14 чэрвеня

|

Беларускаму карэспандэнту польскай “Gazety Wyborczej” пагражае да чатырох гадоў зняволення.

Сабекошт паездкі ў гарадскім транспарце не меньш за 1200 рублёў

|

Па разліках Гродзенскага аўтапарка па выніках студзеня-красавіка 2011 года сабекошт паездкі ў гродзенскім аўтобусе складаў  1101 рубель.

Падлетка на мамінай машыне спыніў толькі пісталет

|

15-гадовы падлетак, узяўшы мамін “Форд”, вырашыў пакатацца па начной Гародні. Пасля пагоні са стрэламі парушальніка затрымала падраздзяленне “Ахова”.

Тысячны “Нёман” выраблены ў Лідзе

|

Юбілейны аўтобус  вытворчасці Адкрытага акцыянернага таварыства “Лідскія аўтобусы “Нёман” уручаны – прадстаўнікам санаторыя “Прыдняпроўскі” Гомельскай вобласці.

Па новых акцызах гарэлка можа каштаваць да 40 тысяч?

Урад Беларусі падрыхтаваў праект, у выпадку прыняцця якога наяўныя акцызы на піва, гарэлку і цыгарэты павялічацца ў 4-5 разоў.

Гродзенцам дазволілі купацца

|

З 1 чэрвеня ў Гродне і вобласці распачаўся купальны сезон.

Купацца дазволена ў 55 афіцыйных зонах адпачынку на вадзе.