У абарону імя Каліноўскага

Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і яго эпосе.

На возеры Юбілейным забаранілі карыстацца катамаранамі

|

За апошнія дні на возеры патанулі два катамараны і байдарка. Людзі не пацярпелі, але праверкай сітуацыі на возеры занялася пракуратура.

Студэнты-мастакі абароняцца ў выставачнай залі

У гродзенскай выставачнай залі па Ажэшка выпускнікі факультэта мастацтваў і дызайна купалаўскага ўніверсітэта буду абараняць дыпломныя работы і праекты.

З-за п’янога кіроўцы загінуў чалавек

|

Самога кіроўцу, аўтамабіль якога вылецеў на вялікай хуткасці з дарогі і ўдарыўся ў дрэва, вызваліць з салона змаглі толькі выратавальнікі.

Гродзенцы выйшлі на дзве цэнтральныя плошчы

|

У Гродне на акцыю маўклівай салідарнасці выйшлі ад 300 да 500 чалавек. Затрыманых – па рознай інфармацыі ад 50 да 100 чалавек – выпусцілі без складання пратаколаў.

Ад сёння патаннелі квіткі на фірмовы цягнік Гродна-Масква

Зніжаючы кошты на фірмовыя цягнікі да Масквы і Пецярбурга на 9-22%, Беларуская чыгунка імкнецца прыцягнуць пасажыраў.

Пішыце Кіркевічу на новы адрас

Алеся Кіркевіча перавялі адбываць пакаранне ў выпраўленчую калонію ў Наваполацку. Дагэтуль ён знаходзіўся ў менскай турме на Валадарскага.

Гродзенцы сёння змогуць назіраць цікавую астранамічную з’яву

Сёння ў ноч з 14 на 15 чэрвеня беларусы змогуць назіраць цікавую астранамічную з’яву – поўнае месячнае зацьменне, якое яшчэ называюць “Вялікім”. Наступным разам такое зацьменне можна будзе назіраць праз 7 год.

Прадпрыемства «Гроднатэкстыль» ліквідуюць

|

Канцэрн «Беллегпрам» прыняў рашэнне аб ліквідацыі РУВП «Гроднатэкстыль» замест яго далучэння да ААТ «Гранітэкс». Рашэнне канцэрна аб ліквідацыі прадпрыемства было разгледжана і падтрымана Міністэрствам эканомікі, Дзяржаўным камітэтам па маёмасці і Гродзенскім аблвыканкамам.

Ігару Банцару далі 5 сутак арышту

Гродзенскага праваабаронцу і журналіста затрымалі ўчора раніцай 14 чэрвеня. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве, пакараўшы адміністрацыйным арыштам.