… Перамагчы радавога СО2-нсера!

|

Цэнтр экалагічных рашэнняў выпусціў дзве новыя кампутарныя гульні для школьнікаў. Сутнасць адной з іх – перамагчы СО2-нсера (Цэ-О-двансера); другога – на правах мэра забяспечыць горад электраэнергіяй, не забываючы паклапаціцца аб навакольным асяроддзі.

Каму – канцэрт, а каму – пратакол за маўклівыя паводзіны

|

22-га чэрвеня на «маўклівы шпацыр» на галоўнай плошчы Гродна выйшла больш за 400 чалавек. Мясцовыя ўлады, як і тыдзень назад, у той жа час зладзілі на плошчы канцэрт: «законапаслухмяная» моладзь трымала чырвона-зялёныя сцягі…

Удзельнікаў акцыі ў Брузгах пакаралі двойчы

Затрыманых мітынгоўцаў на памежным пераходзе “Брузгі” ўнеслі ў базу дадзеных невыязных.

Былы прэзідэнт Еўрапарламента ўзяў шэфства над Кіркевічам

|

Ханс-Герт Пёттэрынг заявіў, што будзе падтрымліваць палітвязня, аднаго з лідэраў “Маладога фронту” Алеся Кіркевіча.

Гродзенскі музей Быкава атрымаў прэмію “За свабоду думкі”

Сёння Аляксандр Фядута перадаў ахвяраваную Някляевым гродзенскаму музею Васіля Быкава прэмію “За свабоду думкі”. Урачыстасць ладзілася ў знакавы для музея дзень – акурат 8 год таму 22 чэрвеня памёр вялікі пісьменнік.

Quest Pistols і “Дразды” выступяць у Гродне

|

3 ліпеня гродзенцы змогуць паўдзельнічаць у Non-Stop Music Festival, арганізаваны кампаніяй Velcome. Сярод іншага чакаюцца выступы гуртоў Quest Pistols, Дразды і No comments.

Дачка і ўнукі Бельскага наведалі Гродна

Учора дэлегацыя габрэяў з Ізраіля, Канады і ЗША наведала Гродна ў межах міжнароднага маршу жыцця. Сярод удзельнікаў дэлегацыі была дачка і ўнукі Асаэля Бельскага, аднаго з кіраўнікоў знакамітага габрэйскага партызанскага атрада, які дзейнічаў на Гродзеншчыне.

Сёння ўзгадваюць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны

З гэтай нагоды ў праваслаўных і каталіцкіх гродзенскіх храмах адбудуцца набажэнствы, падчас якіх будуць маліцца за ахвяраў вайны, якая забрала кожнага чацвёртага беларуса.

Дзеці ратуюцца ад спёкі

У адкрыты 1 чэрвеня купальны сезон у Гродне і вобласці дазволілі купацца ў 55 афіцыйных зонах адпачынку на вадзе. Каб далёка не шукаць дазволеных пляжаў, гарадскія дзеці залезлі проста ў фантан.

Данута Бічэль: як я стала празаікам

|

Данута Бічэль прэзентавала ў Гродне кнігу ўспамінаў “Мост святога Францішка”. “У гэтай кнізе, на мосце гэтым сустракаюцца духі, сустракаюцца тыя, якіх ужо няма”.