Хлапцоў у Беларусі больш, чым дзяўчат

У апошнюю нядзелю чэрвеня па ўсёй Беларусі ладзіцца Дзень моладзі. З гэтай нагоды Белстат падрыхтаваў некаторыя лічбы, з якіх бачна, што нявест не хапае на вёсках, у краіне больш хлапцоў, а моладзь бярэ шлюб ва ўсё больш сталым узросце.

Андрэю Пачобуту просяць тры гады калоніі

|

Сёння працяг судовага паседжання над журналістам Андрэем Пачобутам. У судзе выступіў толькі пракурор, які папрасіў для журналіста 3 гады калоніі. Судовыя спрэчкі перанесеныя.

“Песні праўды” Саўкі ды Грышкі прагучаць у Гродне

|

Аўтарскі праект Лявона Вольскага для Радыё Свабода “Песні праўды” распачаты ў мінулую весну, сёлета скончыўся выданнем дыска “Саўка ды Грышка. Ад вясны да вясны”.

Вымераць ціск, атрымаць параду, паглядзець дэфіле … І ўсё ў адным месцы

|

Заўтра, 24 чэрвеня, побач з кінатэатрам «Гродна» дактары Гродзенскай абласной санэпідстанцыі арганізуюць прыём-кансультацыі для гараджан. Кансультаваць будуць тэрапеўт, эндакрынолаг, дэрматавенеролаг і педыятр з 15.00 да 18.00.

Прайсці працэсіяй па традыцыйным маршруце

|

Каталіцкая супольнасць Гродна пройдзе па цэнтральных вуліцах ў эўхарыстычнай працэсіі з нагоды ўрачыстасці Божага Цела: ад Францішканскага да Бернардзінскага і Катэдральнага касцёлаў, дзе будуць прачытаны фрагменты Евангелля на польскай, беларускай, літоўскай і рускай мовах.

Працягваецца суд над журналістам Андрэем Пачобутам

|

(Абноўлена) Сёння ў судзе Ленінскага раёну Гродна працягваецца працэс над журналістам «Газеты выборчай» Андрэем Пачобутам. Судздзя – Віталь Лецка. Працэс закрыты.

Пераможцы тэлевіктарыны для дзяцей – гарадзенец і лідчанка

|

Уладальнікамі тытула «Дзіця новага пакалення» і дыплома пераможцы першага цыклу тэлевіктарыны «Дзеці новага пакалення» на тэлеканале «Лад» сярод шасцікласнікаў стаў вучань Гродзенскай гарадской гімназіі Міхаіл Жураўлёў, сярод сямікласнікаў – вучаніца гімназіі № 1 горада Ліды Марына Карнійчук.

Беларуска-эстонскае прадпрыемства па выпуску сродкаў для чысткі з’явіцца ў Гродна

|

СТАА «БелГрынлайн» прыступіла да рэалізацыі інвестпраекта ў свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест». Тут плануецца выпускаць вільготныя сурвэткі для аргтэхнікі, аўтамабіляў, у перспектыве – касметычныя сурвэткі і падобныя вырабы для медыцынскіх мэтаў.

Стаматалагічную кантрабанду канфіскавалі мытнікі

|

У пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы, што ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, пагранічнікі сумесна з супрацоўнікам мытні ў паўпрычэпе «Вольва» знайшлі схаваны тавар. Іншамарка ўязджала ў Беларусь з Літвы.

Колькі здохлых жывёл «рэалізавана» насельніцтву?

|

Пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што ў Слонімскім раёне загадчыкі фермамі ў вёсках Дзераўная, Львоўшчына і Харашэвічы для ўтойвання фактаў смерці жывёлаў складалі фіктыўныя акты аб рэалізацыі іх насельніцтву.