Сплесці пояс і адчуць прыналежнасць да роднай зямлі

Майстар-клас па пляценні традыцыйных беларускіх паясоў зладзіла ў Гродне Студэнцкае Этнаграфічнае  Таварыства.

Мерапрыемства праходзіла ў межах прэзентацыі дзейнасці СЭТа ў Гродне 18-19 лістапада.

Назар Шэгда: Каб быць паспяховым прамоўторам – патрэбна інтуіцыя!

Пра спецыфіку арганізацыі клубнага жыцця ў Гродна распавядае арганізатар імпрэзаў у папулярным начным клуб FLINT Назар Шэгда.

Калядныя паштоўкі на карысць хворых дзяцей

|

Кожны, хто складзе ахвяраванні на набыццё падарункаў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, атрымае калядную паштоўку, зробленую рукамі валанцёраў гродзенскага хрысціянскага Руху св.Мікалая і вучняў нядзельнай школкі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай у Гродне.

Беларускія малочныя рэкі ва Украіне

|

Беларускія малако і смятана занялі сваё месца не толькі на паліцах украінскіх крамаў, але і ў сэрцах грамадзян гэтай краіны.

Сумны канец “Кошкінага дому” на гродзенскім рынку

|

Пра маляўнічую фанерную хатку, у якой жыло сямейства прыблудных катоў, улюбёнцаў гандляроў з міні-рынку па вул.Паліграфістаў, калісці пісалі ўсе гродзенскія газеты.

Цяпер на месцы  акуратнага “Кошкінага дому” – расхрыстаная скрыня, з яго насельнікаў – толькі самотны Жорык.

Продаж гарэлкі ў Беларусі павялічыўся амаль на 19%

|

У студзені-кастрычніку 2011 года рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі  павялічылася на 18,9% у параўнанні з такім жа мінулагоднім перыядам.

Паводле Белстату, прададзена 10 млн. 66,9 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 45,6% (у студзені-кастрычніку 2010 года — 42,7%).

Артэрыя жыцця ці дарога смерці?

| Без катэгорыі

18 лістапада супрацоўнікі ДАІ Гродна і вобласці сумесна з праваслаўнымі і каталіцкімі святарамі наведалі месцы, дзе ў ДТЗ найчасцей гінуць людзі. У гэты дзень запальвалі лампадкі, а святары асвячалі месцы трагічных здарэнняў.

Беларусам дазволяць выязджаць за мяжу на аўто толькі раз на восем дзён

|

Меры па абмежаванні вывазу паліва стануць больш жорсткімі, паведаміў на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «МАЗ» прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Пераможцы “Alma mater” атрымалі дыпломы, вазы і абанементы ў клуб

|

У штогадовым конкурсе студэнцкіх талентаў “Alma mater”, які ладзіўся 18 лістапада ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, перамагла каманда Педагагічнага факультэта.

Андрэй Пачобут атрымаў прэстыжную журналісцкую прэмію

|

Журналіст з Гродна, карэспандэнт “Газеты Выборчай” уганараваны прэміяй Анджэя Вайцяхоўскага, заснаванай польскім «Радыё Z».