Гарачыя сэрцы гарадзенцаў узняліся ў неба
Стаўшая традыцыйнай акцыя «Крылы кахання» сабрала ўсіх закаханых гарадзенцаў 14 лютага каля драмтэатра. Кітайскія ліхтарыкі ў форме сэрцаў запалілі гарадзенскае лютаўскае неба.
Стаўшая традыцыйнай акцыя «Крылы кахання» сабрала ўсіх закаханых гарадзенцаў 14 лютага каля драмтэатра. Кітайскія ліхтарыкі ў форме сэрцаў запалілі гарадзенскае лютаўскае неба.
Збор кнігаў і ўжываных рэчаў, усталяванне апекі над дзяцьмі-сіротамі і адзінокімі састарэлымі, дапамога ў аздабленні новай царквы пры абласным шпіталі і прыборка закінутых могілак вядомых гарадзенцаў. Гэта далёка не поўны пералік добрых справаў, якія задумалі слухачы гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.
Паслуга па афармленню заяў для рэгістрацыі транспартных сродкаў і выдачы пасведчання кіроўцы ўвайшла ў пералік базавых электронных паслуг, якія забяспечваюцца праз Адзіны партал электронных паслуг (АПЭП).
Фітнэс-праграма «Танец – мова тваёй душы» канструктыўна арганізуе актыўны вольны час, дапамагае ўбачыць практычную карысць ад прафілактычных заняткаў спортам, выклікае цікавасць, падтрымлівае фарміраванне псіхалагічна здаровай асобы.
Супрацоўнікамі ДАІ Шчучынскага раённага аддзела міліцыі на трасе М6 канфіскавана буйная партыя ноўтбукаў у 52-гадовага жыхара Гродна. Жыхар абласнога цэнтра перавозіў дарагую тэхніку ў багажніку ўласнага аўто.
На наступны дзень пасля адзначэння сваіх 53 гадоў Віктар Шалкевіч прыехаў у Мінск, каб даць вялікі двухгадзінны канцэрт са старымі хітамі, прэм’ерамі, а таксама новымі апавяданнямі ды анекдотамі. Канцэрт адбыўся ў ДК глухіх. Кіраўнікі іншых канцэртных пляцовак барда прымаць адмовіліся.
Упраўленне унутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама прызнала, што ў размяшчэнні ў аўтамабілі налепак з выявай “Пагоні” адсутнічае факт парушэння.
У нядзелю 19 лютага на тэрыторыі вайсковай часткі на вуліцы Белуша адбудуцца аўтамабільныя спаборніцтвы “Гарачы Снег 2012”, паўдзельнічаць у якіх можа кожны жадаючы. Спаборніцтвы адбудуцца ў дзвюх катэгорыях: легкавыя аўтамабілі і аўто з поўным прывадам.
Гродзенец Аляксандр Яршоў рыхтуе да выдання ўспаміны свайго бацькі: «Знайшоў дома два сшыткі, аказалася, што адзін з іх – гэта ўспаміны бацькі пра тое, як ён партызаніў на Віцебшчыне».
«Да лета гэтага году палітвязні будуць выпушчаныя», – мяркуе кіраўнік гарадзенскага аддзялення праваабарончага цэнтру «Вясна» Віктар Сазонаў. А таксама тлумачыць, чаму апазіцыя ўжо не можа паўплываць на сітуацыю з вязнямі сумлення, хоць тэарэтычна магла б.