Фартэпіянна-скрыпічны дуэт выступіць у музычным каледжы

|

Вядомы гарадзенскі піяніст Аляксей Пятроў і украінска-нямецкая скрыпачка Зоя Неўгадоўска зайграюць 24 лютага ў канцэртнай зале Гарадзенскага музычнага каледжа.

Новы Свет будуць прадаваць праз аўкцыён

|

Гродзенскі гарвыканкам склаў спіс 20 будынкаў, якія зараз не выкарыстоўваюцца. Інстытут “Гроднаграмадзянпраект” мае распрацаваць праекты іх прыстасавання пад офісы, кавярні, гатэлі ці іншыя аб’екты сферы паслуг.

Ліцэісты з Бераставіцкага раёна рыхтуюцца развіваць аграэкатурызм

|

Малабераставіцкі ліцэй перапрацоўчай прамысловасці мае намер стварыць на месцы пустуючай панскай сядзібы, што знаходзіцца побач, месца адпачынку. У мінулым годзе там ужо пачалі разводзіць страўсаў і в’етнамскіх свінняў.

Кубак Беларусі па кампутарных гульнях адбудзецца ў Гродне

|

Беларускія кіберспартоўцы прымуць удзел у чэмпіянаце, які пройдзе 25-26 лютага ў клубе “Альфа Цэнтаўра” пры падтрымцы Міністэрства абароны. Імпрэза будзе прысвечана Дню абаронцы Бацькаўшчыны.

Зімовы рыцарскі турнір пройдзе ў Гродне

|

Першы рэгіянальны сярэднявечны турнір адбудзецца 18-19 лютага ў палацы творчасці дзяцей і моладзі. Удзел змогуць узяць маладыя прадстаўнікі беларускіх клубаў гістарычнай рэканструкцыі, якія яшчэ не ўдзельнічалі ў рыцарскіх турнірах.

Зміцер Кіенка «збірае палкі»

|

Шчучынскія краязнаўцы выдалі кнігу пра адзін з самых вялікіх і вядомых палкоў у савецкай авіяцыі. Невялічкае выданне прысвечана 10-му асобнаму Чырвонасцяжнаму, Маскоўска-Кёнігсбергскаму, ордэна Суворава ІІІ ступені, выведвальнаму авіяпалку.

Гродзенцы правялі чэмпіянат па «Сваёй гульні»

|

У Гродна адбыўся сінхронны чэмпіянат вобласці па «Сваёй гульні». З 36-ці удзельнікаў з розных гарадоў вобласці, выйграў Аляксандр Кандраценя з Ліды.

Конкурс на лепшыя матэрыялы ў СМІ ад Міністэрства унутраных спраў

|

Абвешчаны штогадовы конкурс на лепшыя матэрыялы ў сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці органаў унутраных спраў і унутраных войск МУС РБ. Прымаюцца працы, якія былі апублікаваныя ў друку або выйшлі ў эфір ад 1 студзеня да 31 снежня 2011 года.

Як карабель назавеш, ці Імёны, папулярныя ў гродзенцаў

Імя – вельмі важнае слова ў нашым жыцці. «Зараз пачалася тэндэнцыя сярод бацькоў абіраць для сваіх дзяцей стараславянскія імёны», – кажа галоўны спецыяліст ЗАГСу Ленінскага раёна г.Гродна Людміла Танцарава.

У Ваўкавыску пад колы аўто трапіла дзіця

|

10 лютага ў раённым цэнтры па вуліцы Савецкай машына збіла 9-гадовага хлопчыка.