“Гродна-Азот” будзе атрымліваць прыродны газ па льготным кошце

|

Льготныя кошты прадугледжаны пастановай Міністэрства эканомікі для юрыдычных асоб і прыватных прадпрымальнікаў, якія вырабляюць азотныя ўгнаенні.

У маразы жывёлы звярынца грэюцца на батарэях

На гэтым тыдні начная тэмпература не раз апускалася ніжэй за 25 градусаў. У гродзенскім звярынцы мядзведзі ўжо даўно запалі ў спячку, вярблюды і алтайскія маралы павольна шпацыруюць па заснежаных вальерах, а астанія жывёлы змагаюцца з маразамі каля батарэй.

“Без билета” у Гродне: Афрыка пасярод халадоў

| Без катэгорыі

Музычны гурт “Без билета” выступіў у Гродне 3 лютага. Музыкі прэзентавалі альбом “Звезда”, а таксама заспявалі свае старыя песні. Канцэрт праходзіў у новым фармаце: каб было лягчэй танцаваць, выступ зрабілі не ў залі, а ў фае філармоніі.

Вяселле як нагода для рэпартажу

Ужо трэці раз у Гродна ладзіцца выстава аўтарскай вясельнай фатаграфіі, у якой бяруць удзел не толькі прызнаныя майстры сваёй справы, але і тыя, хто яшчэ толькі пачаў працаваць з вясельнымі фота. Адкрыццё выставы адбылося 2 лютага ў гарадской выставачнай залі.

Сёлетні люты ў Гродне не самы марозны

|

У мінулую ноч тэмпература паветра не апускалася ніжэй за 28-30 градусаў марозу.
Тэмпературныя рэкорды пакуль застаюцца не пабітыя.

110 мільярдаў на развіццё культуры ў Гродне

|

На развіццё сферы культуры Гродзенскай вобласці ў 2012 годзе з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў накіруюць каля 110 мільярдаў рублёў.

“Паслізнуўся, згубіў прытомнасць – інвалід”: эсэ пра гарадзенскую дзяўчыну перамагло ў конкурсе

|

Надрукаваны ў “Тваім стылі” матэрыял Юлі Катаржынскай пра лёс дзяўчыны, якая ў выніку няшчаснага  выпадку стала інвалідам у 22 гады, атрымаў трэцяе месца ў конкурсе эсэ Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

У Гродне пройдзе першы нацыянальны фестываль музеяў

|

Пра гэта паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка, які прыняў удзел у выніковай калегіі упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, піша БелТА.

Дзяўчынка пажартавала з гродзенскімі выратавальнікамі

|

2 лютага сямігадовая дзяўчынка патэлефанавала ў абласную службу выратавання і паведаміла, што ў кватэры яе сяброўкі  пажар.

Калекцыянеры талентаў

Паштоўкі, маркі, грошы – аб’екты не іх ўвагі. Яны збіраюць таленты. На мінулым тыдні Гродна наведалі незалежныя кінематаграфісты Вера Анціпава (арт-дырэктар міжнароднага кінафестывалю кароткаметражнага кіно «Perpetuum mobile») і Alexei De Bronhe (заснавальнік відэалэйбла «Byzond Pictures» і музычнага – «Byzоnd Records» ды гурта Energy).