Адразу некалькі «камунальных» аварый здарылася ў выходныя

|

Маразы у мінулыя выходныя зъявіліся прычынай дзесятка аварый, якія ў спешным парадку ліквідавалі гродзенскія камунальнікі і аварыйныя службы гораду.

На пажары ў Краснасельскім пацярпеў пенсіянер

|

11 лютага а 22.15 падчас пажару па вул. Будаўнікоў ў г. п. Краснасельскі сусед выратаваў пенсіянера.

Скандальныя “Маналогі” першымі ўбачылі гарадзенцы

| Без катэгорыі

Прэм’ерны паказ “Маналогаў вагіны” адбыўся ў Гродне 10 лютага . Гэта быў першы паказ у Беларусі вядомай ва ўсім свеце п’есы амерыканскай феміністкі-драматурга Іў Энцлер.

Дзяржаўная служба альбо карта паляка?

|

З 11 лютага пачалі дзейнічаць папраўкі ў закон “Аб дзяржаўнай службе”, паводле якіх беларускім дзяржаўным службоўцам забараняецца карыстацца ільготамі і перавагамі, што прадстаўляюцца замежнымі дзяржавамі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі альбо нацыянальнай прыналежнасцю.

“Мастацтва чужых” прадставілі ў Гродне

У галерэі “UNIVERSUM” купалаўскага ўніверсітэта ладзіцца выстава “Оutsider art”, дзе прадстаўлены творы людзей, што жывуць у мінскім псіханеўралагічным інтэрнаце №2.

Гарадзенцаў, у якіх няма прышчэпак ад адзёру, запросяць на вакцынацыю

|

Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла аб эпідэміі адзёру ў краінах Еўрапейскага рэгіёну.

Летась у Еўропе зарэгістравана больш за 31000 выпадкаў. У Гродне гэтая небяспечная хвароба апошні раз рэгістравалася ў 2002 годзе.

Міжнародны дзіцячы фонд падтрымаў працу слонімскіх псіхолагаў

|

Псіхолаг слонімскай СШ№2 Людміла Караленка перамагла ў конкурсе малых грантаў, зладжаным Міжнародным дзіцячым фондам. Цяпер яна каардынуе праект у галіне ўзаемадачыненняў  бацькоў і дзяцей “Мы разам”,  накіраваны на развіццё гарманічных унутрысямейных дачыненняў.

Выстава камянёў з фонда музея

| Без катэгорыі

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адкрылася мінералагічная выстаўка з фондаў музея і прыватных калекцый гродзенцаў.

45 калектываў выступяць на фестывалі “Каложскі дабравест”

ХІ Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” распачнецца ў Гродне 22 лютага. Як склалася традыцыйна, розныя мерапрыемствы Фестывалю расцягнуцца на тыдзень.

Гродзенскіе школьнікі праверылі свой узровень ІТ-ведаў

|

У Беларусі завяршыўся праект, які вызначыў узровень ІТ-ведаў больш за 150 вучняў старэйшых класаў гродзенскай гімназіі №1 у даследаванні Акадэміі Cisco.