“Гроднаінвест” будзе пашырацца

|

У 2012 тэрыторыя свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест” мае быць павялічаная на больш чым 600 га. Ужо зараз існуе недахоп зямельных участкаў для праектаў запланаваных рэзідэнтамі зоны.

Дзе знайсці найгоршую піцу?

| Без катэгорыі

Спрэчкі пра тое, дзе ў Гародні лепшая піца, наўрадці калі-небудзь скончацца. Але ўжо сёння ясна, дзе яе няма. Візіт у “Сапрана” запомніцца надоўга і ад гэтага невядома ці плакаць ці смяяцца.

Сачыць за сітуацыяй на дарогах можна ў інтэрнеце

|

З’явілася старонка, на якой можна адсочваць стан дарожнага пакрыцця ў 39 пунктах краіны. Сервіс створаны дэпартаментам «Белаўтадар» Міністэрства транспарта.

Адмененыя ўсе абмежаванні на вываз з Беларусі спажывецкіх тавараў

|

З 15 лютага не дзейнічаюць уведзеныя мінулым летам абмежаванні і забароны на вываз за межы краіны спажывецкіх тавараў. Фізічныя асобы маюць права мець пры сабе любую колькасць прадуктаў.

Тытунёвы пах залежыць ад… напрамку ветру

|

Ужо некалькі дзён жыхары Гродна, што жывуць на вуліцах Дарвіна, Гарнавых, Новакастрычніцкай адчуваюць непрыемны пах тытуню.

Як вывучыць беларускую мову ў расейскім горадзе Савецку?

|

Юлія нарадзілася і вырасла ў Расіі, мае дыплом маскоўскай вну. Пасля навучання вырашыла пераехаць на сталае жыхарства ў Беларусь. Перад гэтым дзяўчына самастойна вывучыла беларускую мову і размаўляе не горш за карэннага беларуса.

Людзі, якія не забываюцца

|

15 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння дацэнта ГрДзУ імя Янкі Купалы, кандыдата філасофскіх навук Гургена Марціросава. Пра свайго выкладчыка ўспамінаюць былыя калегі і вучні, а таксама сведчаць фотаздымкі з сямейнага архіву.

Гарадская школа з марознай прыбіральняй

З нядаўняга часу базавая школа ў Грандзічах атрымала статус гарадской школы №14. Можна было б узрадвацца за дзяцей, але выгоды, якімі вымушаныя карыстацца навучэнцы, шакуюць.

Абласны фотаконкурс “Нашы птушкі – 2012” распачаты

|

ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” прымае працы ад гарадзенскіх фотамастакоў на абласны фотаконкурс да 28 лютага 2012 года. Адзін аўтар можа прадставіць не больш за 10 фотаздымкаў, якія могуць быць аб’яднаны ў серыю (з той самай назвай здымкаў).

Смаўжы з Наваградчыны пайшлі з малатка

|

Гарадзенская фірма “Мока” перамагла ў аўкцыёне на права загатоўкі слімакоў у Навагрудскім раёне на бліжэйшыя пяць год. Па вынікіх аўкцыёна кошт такога права склаў усяго 970 тысяч рублёў.