У чарговым NightCity перамаглі “Ласі святога Губерта”

|

Цяжкія ўмовы надвор’я і далёкая адлегласць ад горада не сталі перашкодамі для тых, хто гуляў у мінулыя выходныя ў гульню “№178 х3” ад гарадзенскага дамена Найтсіці.

З пачаткам лістапада ў Гродне ўсталюецца звычайнае для гэтай пары надвор’е

|

Пакуль паводле “Гроднааблгідрамету” сярэднесуткавая тэмпература паветра ніжэй кліматычнай нормы на 6-8 ºС, а надвор’е больш характэрнае для першай паловы снежня.

Змяніўся расклад міжнародных рэйсаў з Гродна

|

З прычыны пераходу Літвы і Польшчы на зімовы час адбыліся змены ў раскладзе гродзенскіх міжнародных аўтобусаў у гэтым накірунку.

На свіслачскім судзе вісіць перавернуты сцяг

| Без катэгорыі

Пакуль суддзя абвяшчаў перапынак за перапынкам, нашая карэспандэнтка звярнула ўвагу на тое, як вісіць сцяг на будынку раённага суда ў Свіслачы.

Апошні дзень лінкора “Новарасійск”

|

57 гадоў назад, 29 кастрычніка 1955 года ў Паўночнай бухце Севастопаля прагрымеў моцны выбух. Была ноч, панядзелак. Самы моцны карабель Савецкага Саюза – лінкор “Новарасійск” – атрымаў значныя пашкоджанні і праз некаторы час затануў. У гэтай катастрофе загінула 604 чалавекі. Сярод іх былі і нашы землякі, ураджэнцы і жыхары Гарадзеншчыны.

Заўзятары “Нёмана” ёсць нават у Антарктыдзе

| Без катэгорыі

Вечная мерзлата, снег, лёд, пінгвіны ды заўзятар “Нёмана”. На сайце гарадзенскай футбольнай каманды з’явіўся незвычайны фотаздымак з антарктычнай станцыі Беллінсгаўзэн, якая знаходзіцца на выспе Ватэрлоо (Кінг Джордж).

Унікальны сямейны тэатр дасць спектакль у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі

|

Са спектаклем “Свіцязь – гісторыя затопленага горада” паводле балады Адама Міцкевіча сямейны тэатр “Марья Искусница” два гады з нязменным поспехам гастралюе ў Польшчы. На радзіме, у Гродне, спектакль атрымалася паказаць толькі аднойчы.

Беларуская чыгунка ўводзіць сістэму ліній, класаў і новую нумарацыю цягнікоў

|

З лістапада Беларуская чыгунка пачынае чарговы этап укаранення новага фармату пасажырскіх перавозак, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Сярэдні заробак за верасень у Гродзенскай вобласці дасягнуў 3 710 160 рублёў

|

Гэта меньш, чым у сярэднім па Беларусі (4 мільёны 96 тысяч рублёў), але больш, чым атрымліваюць жыхары Брэсцкай і Віцебскай абласцей.

Прэзентацыя аўдыёкнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш у Гродне

|

Першая беларуская прэзентацыя аўдыёкнігі “Птушкі бяз гнёздаў” пройдзе ў Гродне 5 лістапада ў межах святкавання Дзён святога Губерта.